Грамадства

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

1 лютага памёр былы намеснік міністра культуры Беларусі і дыпламат Васіль Чэрнік, паведамілі яго сябры ў сацсетках. Яму было 65 гадоў.

Васіль Чэрнік нарадзіўся ў 1960 годзе ў Гродне. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, затым — Акадэмію кіравання.

З 1993 года працаваў у Міністэрстве культуры на розных пасадах. У 1998 годзе ён стаў намеснікам старшыні Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны, пазней у якасці начальніка ўпраўлення курыраваў установы культуры і народнай творчасці ў рэгіёнах — музеі, бібліятэкі, дамы культуры, цэнтры народнай творчасці. У сярэдзіне 2010‑х гадоў Чэрнік займаў пасаду намесніка міністра культуры.

Да прызначэння на гэту пасаду, а таксама пасля завяршэння працы ў Міністэрстве культуры Васіль Чэрнік знаходзіўся на дыпламатычнай службе: у 2009—2013 гадах працаваў у пасольстве Беларусі ў Польшчы, а з 2018 года — у Расіі. Сярод іншага, Чэрнік быў дарадцам Пасольства Беларусі ў РФ і ўзначальваў Дзелавы і культурны комплекс пасольства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць