Грамадства77

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка

У Мінску вынеслі прысуд 31‑гадовай жанчыне, якую прызналі вінаватай у жорсткім абыходжанні з жывёлай і хуліганстве, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 12 кастрычніка 2025 года. Мужчына вярнуўся з працы ў інтэрнат, дзе жыў разам з маці. Яна ў той час знаходзілася ў вёсцы. У пакоі яго чакала дзяўчына, з якой ён сустракаўся каля года.

На працягу дня яна неаднаразова тэлефанавала яму, правакавала сваркі і паводзіла сябе агрэсіўна. У нейкі момант яна нават прыгразіла выкінуць з балкона яго сабаку — чыхуахуа.

Хлопец не ўспрыняў пагрозы сур’ёзна, бо дзяўчына была п’яная. Аднак калі ён зайшоў у пакой, сабака яго не сустрэў. Пошукі нічога не далі, а дзяўчына з насмешкай спыталася, ці не злавіў ён жывёліну. Тады стала зразумела, што сабаку выкінулі з дзявятага паверха.

Пасля гэтага жанчына пачала выкідаць з акна рэчы, якія належалі хлопцу і яго маці. Узрушаны мужчына патэлефанаваў маці і папрасіў выклікаць міліцыю. Пазней вахцёрка інтэрната пацвердзіла, што сабака загінуў.

У судзе жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася, аднак не змагла растлумачыць матывы свайго ўчынку. Суд прызнаў яе вінаватай у хуліганстве і жорсткім абыходжанні з жывёлай.

Жанчыне прызначылі паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»), абавязалі прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму і выплаціць 500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары7

  • Ганка
    02.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    02.02.2026
    Ганка, spynicie łajacca, usim škada sabačku, pavažajcie рэкамендацыі па абмеркаванні...
  • Пацьвярджэньня
    02.02.2026
    Беларуская жэна
    Сваім прынцыпам вярна


    З усёй гісторыі шкада сабачку

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак5

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць