Свет22

ЗША «вельмі блізкія» да вайны супраць Ірана — Axios

Злучаныя Штаты нібыта вельмі блізкія да рашэння пра маштабную ваенную аперацыю супраць Ірана, і яна можа пачацца ўжо ў набліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе партал Axios, піша «Еўрапейская праўда».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Паводле слоў крыніц выдання, у адміністрацыі Дональда Трампа блізкія да рашэння пра маштабную ўзброеную аперацыю супраць Ірана, якая будзе бліжэйшай да поўнамаштабнай вайны, чым маланкавая і «кропкавая» аперацыя ў Венесуэле.

Верагодна, гэта будзе сумесная з Ізраілем кампанія, значна больш маштабная за «12‑дзённую вайну» ў чэрвені 2025 года, калі ЗША ўдарылі па падземных ядзерных аб’ектах Ірана.

Трамп быў блізкі да рашэння аб ударах па Іране яшчэ ў пачатку студзеня, назіраючы за крывавай расправай з пратэстоўцамі. Аднак пасля гэтага адміністрацыя пераключылася на «падвойную тактыку» — спробы перамоў з Тэгеранам па яго ядзернай праграме паралельна з нарошчваннем вайсковай прысутнасці ў рэгіёне. Цяпер не падобна, што перагаворы прывядуць да жаданага для ЗША выніку.

Непадалёк ад Ірана ўжо знаходзяцца два авіяносцы, з дзясятак вайсковых суднаў, сотні знішчальнікаў і шматлікія сістэмы СПА. Толькі за апошнія 24 гадзіны на Блізкі Усход адправіліся яшчэ каля 50 знішчальнікаў.

Некаторыя крыніцы ў ЗША кажуць, што для падрыхтоўкі аперацыі трэба яшчэ нямала часу. Аднак адзін з дарадцаў сцвярджае, што ў Трампа ўжо «канчаецца цярпенне», нягледзячы на перасцярогі некаторых членаў каманды, і дае «90% імавернасці» таго, што аперацыя пачнецца ў найбліжэйшыя тыдні.

У аўторак адбыўся чарговы раўнд перамоў ЗША і Ірана ў Жэневе. Кіраўнік МЗС Ірана пасля гэтага заявіў пра «пачатак шляху да пагаднення» паміж краінамі.

Каментары2

  • Язэп
    19.02.2026
    Нужно свергать диктаторов по всему миру, сначала Мадуро, потом Хаменеи, потом Ын, потом усатый и бункерный
  • Žvir
    19.02.2026
    Kali vajskovy, dyk napeŭna karabiel, a nie sudna.
    Što da "жаданага для ЗША выніку", upeŭnieny, heta vynik žadany ŭsimi, a nia tolki USA...

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць