У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам
Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 18 лютага.
12‑гадовая дзяўчынка знаходзілася ў кватэры разам з маці. Школьніца прымала ванну з тэлефонам у руках. Калі прылада пачала разраджацца, яна падключыла яго да блоку сілкавання, уключыўшы ў разетку ў ванным пакоі.
У нейкі момант маці зайшла ў ванны пакой і выявіла дачку без прыкмет жыцця. У вадзе знаходзіўся і падлучаны да сеткі тэлефон.
Жанчына неадкладна выцягнула дзіця і выклікала хуткую дапамогу.
Медыкі праводзілі інтэнсіўныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак канстатавалі смерць дзіцяці. Дзяўчынка загінула ў выніку ўдару токам.
Каментары