Грамадства1414

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі

Аляксей звярнуўся ў рэдакцыю Onliner і распавёў пра незвычайны досвед наведвання дачкі ў санаторыі. Ён сцвярджае, што прыехаў у спецыяльна адведзеныя «бацькоўскія гадзіны», якія былі пазначаны на стэндзе, але вымушаны быў камунікаваць з дзіцем праз плот. Мужчыну гэта не задаволіла, і ён выклікаў міліцыю. Што адбылося?

Пра тое, што ў некаторых дзіцячых летніках і загарадных комплексах сталі больш строгімі правілы наведвання дзяцей, пісалі летась. Бацькі сутыкнуліся з тым, што іх не заўсёды пускаюць на тэрыторыю для стасункаў з дзіцем. Абмежаванні тлумачаць санітарнымі нормамі.

Аляксей пра такую практыку не ведаў і ў мінулыя выхадныя вырашыў наведаць 6‑гадовую дачку — прывезці прадукты, паглядзець, як дзіця ўладкавалася. Гаворка ідзе пра афтальмалагічны санаторый «Акадэмія здароўя», дзе дапамагаюць дзецям з праблемамі зроку. Змены там доўжацца ад 14 да 18 дзён.

Бацька сцвярджае, што прыехаў у спецыяльна адведзеныя гадзіны для наведвання бацькоў — графік ён убачыў на стэндзе. Мяркуючы з фота, наведваць дзяцей у санаторыі можна па суботах і нядзелях.

— Мы прыехалі ў нядзелю недзе а 12:20. <…> Летнік быў цалкам закрыты, вароты, брамкі, нікога не было. Нам потым падказаў мужчына з машыны, маўляў, набірайце па тэлефонах. Падняў мужчынскі голас, сказаў, што на тэрыторыю мяне да дзіцяці не пусцяць. Калі хочаце, могуць вывесці дзіця за тэрыторыю. На пытанне: «А як перадаць прадукты, як забраць брудныя рэчы, паглядзець, як дзіця ўладкавалася?» сказалі: «Не, прабачце». Я кажу: «Дык што, вы мяне абмяжоўваеце, міліцыю выклікаць?» — «Так, выклікайце». Прыйшлося выклікаць міліцыю.

Хвілін праз пяць прыйшоў нейкі чалавек, прадставіўся вартаўніком. Пачаў звязвацца са службай бяспекі, кажа: «Дзяцей не выпушчу». У яго ўстаноўка была: раз міліцыю выклікалі, то ўсё на строгім кантролі.

Міліцыя прыехала недзе праз гадзіну, успамінае Аляксей. А да гэтага ён працягваў весці перамовы з работнікам санаторыя. Па просьбе бацькоў да плота выйшла выхавальніца — прывяла дзіця, вынесла брудныя рэчы, забрала прадукты.

Як запэўнівае бацька, камунікаваць з дзіцем яму прыйшлося праз плот.

— На дварэ мінус 7, мы замерзлі, селі ў машыну, чакаем міліцыю. <…> У гэты час назіралі карціну, як бацькі кармілі дзяцей праз вароты, праз плот, таму што прынцыпова іх не выпускалі. Потым, відаць, здаровы сэнс [перамог], і дзяцей пачалі выпускаць да бацькоў. <…> Я, натуральна, падышоў: «А што гэта за дыскрымінацыя, маё дзіця не выпусцілі, а іншых выпускаюць? Навошта рабіць нейкія выключэнні?» Мне адказалі, што я выклікаў міліцыю.

Як запэўнівае Аляксей, на «павышаныя тоны» з работнікам санаторыя ён не пераходзіў, паводзіў сябе спакойна.

Калі прыехала міліцыя, бацькі распавялі сваю версію падзей і паспяшаліся дадому (з імі было маленькае дзіця), а 6‑гадовая дачка засталася ў санаторыі. Яе змена пакуль не скончылася. Як будзе праходзіць наведванне наступным разам, бацькі пакуль не ведаюць.

З адміністрацыяй летніка Аляксей не звязваўся, але сітуацыяй застаўся незадаволены.

— Я ў дзяцінстве сам быў у лагерах, санаторыях, і бацькі бесперашкодна ў дні наведванняў заходзілі, глядзелі. Як мне потым у міліцыі казалі: правілы зрабіліся больш жорсткімі. Але ўсё роўна павінна быць нейкае памяшканне, у актавай залі бацькі маглі б з дзецьмі камунікаваць. Не на марозе ж з дзецьмі сустракацца і іх карміць! — дзівіцца чытач.

Аляксей паказаў рэдакцыі дакумент, на які спасылаўся работнік санаторыя. У ім напісана, што «забараняецца наведванне дзяцей у неўстаноўлены час». Пры гэтым не ўдакладняецца, дзе менавіта можна пакамунікаваць з дзіцем у дазволеныя гадзіны — на тэрыторыі комплексу, за яго межамі ці каля плота. На сайце таксама не знайшлі тлумачэнняў аб тым, як арганізавана наведванне дзяцей бацькамі.

Затое ў правілах знаходжання асобна прапісана, як можна перадаваць прадукты. У дакуменце гаворыцца, што бацькі могуць «бескантактна перадаць прадукты і неабходныя рэчы праз КПП санаторыя штодня з 8:30 да 20 гадзін».

У аддзеле продажу санаторыя на пытанні бацькоў адказваюць, што пры жаданні наведваць дзяцей можна, але па дамоўленасці з выхавальнікамі ў спецыяльных альтанках. А вось у корпусы, дзе жывуць дзеці, пабочным прайсці не атрымаецца «з-за прафілактычных мер бяспекі», паколькі цяпер ідзе хваля рэспіраторных захворванняў.

Журналісты таксама звярнуліся да кіраўніцтва санаторыя з просьбай пракаментаваць канфліктную сітуацыю і распавесці падрабязней пра правілы наведвання дзяцей бацькамі. Камунікаваць праз тэлефон кіраўнік адмовіўся і папрасіў даслаць пісьмовы запыт. Адказу пакуль няма.

Каментары14

  • 123
    19.02.2026
    Уся краіна турма
  • Антось
    19.02.2026
    А ШІЗА там ёсьць?
  • На кого равняемся?
    19.02.2026
    В СССР такого маразма не было.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам32

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць