Грамадства3333

Някляеў напісаў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

«Як бы скінуць Свету гэту? — Думу думае Пракоп».

«Варшава. Стральцоўскі фестываль паэзіі «Вершы на асфальце». Размова пра літаратуру. А пытанні журналістаў (як паўсюль і заўсёды) пра палітыку. І сярод найпершых:

— Чаму вы ніяк не выказваецеся пра сітуацыю ў палітычным асяродку эміграцыі?

— Бо не хачу.

— Чаму?

— Таму што не займаюся палітыкай. Займаюся літаратурай. Лічу, што ў ёй змагу зрабіць больш, чым у палітыцы.

— У такім разе маглі б выказацца пра палітыку, як паэт.

Урэшце не стрываў. І ў другі дзень фестывалю, які супаў з днём закаханых, выказаўся», — напісаў у фэйсбуку паэт Уладзімір Някляеў і апублікаваў верш.

На імяніны святога Валянціна

У кахання — імяніны!
Свята міжнародных мас.
А якая ў нас карціна?
Хто і як святкуе ў нас?

Хто як хоча, так і скача
Вольны танец змагара…
Наша Маша ў немцах плача —
Не хапае ёй дабра.

Каб суцешыць Машу, немцы
Прыкупляюць рускі газ.
Немцы ўсё-ткі іншаземцы,
Хоць не раз бывалі ў нас.

А ў другім канцы сусвету,
Зморшчыўшы сакратаў лоб,
«Як бы скінуць Свету гэту?» —
Думу думае Пракоп. —

Хто з лабастых беларусаў
Паспрыяць у тым гатоў?
Ці бязвусы Павел Вусаў,
Ці паголены Краўцоў?»

А ў краіне недалёкай
Пад касцёльны ціхі звон
У тузе па Сінявокай
Не засне ніяк Зянон.

Ён баіцца, што прысніцца
Трамп з імпічментам, але
Прылятае ў сны сініца
З флейтай Машы на крыле.

А пад ранак Франак, Света
Сняцца… Аж па тры разы!..
Ды яшчэ з кардэбалета
Процьма ўсякай драбязы!

Прэцца з енкам аб народзе
У палітыку балет!..
Ды стаіць на пераходзе
Пераходны кабінет.

Там, на самай верхатуры
Пад рэжымам секчы сук
Сеў былы міністр культуры…
Ён Зянону не сябрук.

Бабарыку не таварыш:
Той не ведае, чый Крым?..
З ім ні каву не запарыш —
Ні рэжым не скінеш з ім.

Але як у свеце крыку,
Дзе ў дуэце рык ды віск,
Разабрацца Бабарыку
Чый той Крым? І чый той Мінск?

Ці не лепш у гаме-тлуме
Гэты час не памаўчыць?..
Ну, тым больш, што ў мінскім ГУМе
Анічога не чуваць.

Хоць крычы, рычы на вуха:
«Слухай, што табе скажу!..» —
Толькі вецер коціць глуха
Завіруху праз мяжу.

Але нават праз стагоддзі,
Да Хрыста і па Хрысце,
Нашы мары аб свабодзе
Сцюжаю не замяце.

Не замерзнуць іх вытокі,
Покуль свецяць над зямлёй
Нашы белыя аблокі,
Набрынялыя крывёй.

Аніхто не зробіць пусткі
З краю нашага ўсяго,
Покуль люд ёсць беларускі
З Божай верай у яго!

І не засцяць шлях ягоны
Зайздрасць, пыха, хіжасць, злосць…

Ён — караны й не скароны,
Ён — і Светы, і Зяноны,
Ён — мы ўсе!..
Калі мы ёсць.

Каментары33

  • Тру
    15.02.2026
    Як сказаць так, каб нічога ўцямнага не сказаць, але каб аыглядала, што сказаў нешта ўцямнае.
  • Юзік
    15.02.2026
    вельмі трапна)
  • 777
    15.02.2026
    Таму што не займаюся палітыкай----нихто грошай не дае....а.пра ПАЗЬНЯКА---низка...сорам ...

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Усе навіны →
Усе навіны

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць