Грамадства33

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі

Дзяўчынка вярталася дадому, калі да яе выбеглі чатыры сабакі. Укусы ў яе былі па ўсім целе.

Нейкі сабака ў той лесапаласе, дзе напалі на дзяўчынку. Скрыншот відэа

Выпадак у Гомелі, калі сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку, стаў рэзанансным. Што цяпер са школьніцай, расказалі на СТБ.

Усё здарылася 8 мая. Дзяўчынка Ліда гуляла з сяброўкамі, прыблізна а чацвёртай гадзіне дня развіталася з імі і пайшла дадому. Ёй трэба было прайсці па сцежцы ў лесапаласе. Там дзяўчынка ўбачыла чатырох вялікіх сабак і спалохалася. У гэты момант нікога побач не было. Ліда спатыкнулася і ўпала, а сабакі наляцелі на яе і не далі падняцца. Дзяўчынка ўткнулася ў зямлю тварам і закрыла галаву рукамі.

Укусы ў яе былі па ўсім целе. Ацалеў толькі твар. 

Сабак тады адагнаў мясцовы матацыкліст Аляксандр Равянок. Ён расказвае СТБ:

«Адзін шчоўкаў зубамі, яна спрабавала адмахнуцца нагой. Другі ў гэты момант за выцягнутую нагу кусаў і адбягаў. Ніхто ў яе моцна не ўчапіўся. Сабакі для 11‑гадовага дзіцяці былі даволі буйнымі. Недзе 35—40 сантыметраў у карку. Сабакі самі адступілі, як толькі я з’явіўся, але ў далейшым паспрабавалі наблізіцца. Атрымаўшы аплявуху, адзін завішчаў, другі за ім у лес адразу ж. Больш я іх не бачыў».

Мужчына, які выратаваў дзяўчынку. Скрыншот СТБ

Ліду даставілі ў бальніцу. Дзве гадзіны яе аперыравалі. Цяпер школьніца ідзе на папраўку, яе ўжо перавялі ў звычайную траўматалогію.

«Прагноз у яе спрыяльны. Я думаю, што ў хуткім часе, пасля зажыўлення ран і зняцця нашых швоў, яна вернецца да свайго паўнавартаснага жыцця», — кажа Аляксей Прыслопскі, траўматолаг-артапед Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Бацька Ліды кажа, што ў яе часам прападае памяць. «Яна кажа, што я з вамі размаўляю і тут жа забываю. Я не памятаю, што ўчора было. То бок памяць знікае. Потым як бы яна ўспамінае».

Пасля рэзананснага выпадку службы адлоўліваюць у Гомелі ўсіх бяздомных сабак і адпраўляюць у часовыя вальеры.

Чаму сабакі тады напалі на дзяўчынку? Галоўная версія — жывёлы абаранялі сваю тэрыторыю. Шалаш і будку ў лесапаласе знайшоў мужчына, які выратаваў школьніцу. Верагодна, тут жывуць бяздомныя, якія фактычна выгадавалі і прыручылі тых сабак.

Камунальныя службы навялі парадак у лесапаласе, а бяздомных перадалі міліцыі.

Каментары3

  • Пытаньнечка
    18.05.2026
    Дзе былi бацькi? Дзiцё адно па лесапаласе ходзiць? Там маглi быць валанцугi, пьянь , маньякi i цi дурнi якiя I г.д. Дайце дзецям хаця б да 16 дарасьцi каб хоць з балончыкам газавым цi пярцовым хадзiць.
  • нешта цябе не залайкалі
    18.05.2026
    Пытаньнечка , мо чытаюць бамжы, і далей па твайму спісу: валацуга, пьянь, маньяк ці дурны? Перададзенымі міліцыі апекавацца цяпер будзеш ты?!
  • Жыве Беларусь!
    19.05.2026
    нешта цябе не залайкалі, калхазаны мусарскiя тут твае замiнусавалi)) адпрацоуваюць пахлебку)))

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка11

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць