Грамадства2222

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі

Міністр транспарту Літвы пакуль не бачыць неабходнасці ў поўнай забароне.

Фота: LookByMedia

У Літве на фоне апасенняў за бяспеку грамадзян усё часцей гучаць прапановы абмежаваць або нават цалкам забараніць аўтобуснае спалучэнне з Беларуссю. Нагодай сталі пагрозы затрыманняў, магчымай вярбоўкі і выкарыстання замежнікаў беларускім рэжымам у прапагандысцкіх мэтах, піша Delfi.

Цяпер з Вільнюса ў Мінск штодня адпраўляецца не менш за 12 аўтобусаў.

Латвія ўжо рыхтуе больш строгія меры. У краіне абмяркоўваецца праект поўнай забароны аўтобусных паездак у Беларусь і Расію. Латвійскія ўлады тлумачаць ініцыятыву неабходнасцю абараніць грамадзян ад магчымых пагроз з боку аўтарытарных рэжымаў.

Паводле слоў Вікторыі Чміліце-Нільсен (былой спікеркі парламента, старшыні Руху лібералаў), Беларусь выкарыстоўвае людзей як палітычных закладнікаў. Яна нагадала, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова затрымліваў замежных грамадзян, а затым выкарыстоўваў іх у палітычных перамовах і прапагандысцкіх кампаніях.

Лаўрынас Кашчунас, кіраўнік кансерватыўнай партыі Літвы, лічыць, што краіны Балтыі павінны дзейнічаць узгоднена. «Калі Латвія ўзмацніць абмежаванні, а Літва — не, мы можам стаць слабым звяном», — папярэдзіў палітык.

У той жа час міністр транспарту Літвы Эўгеніюс Сабуціс пакуль не бачыць неабходнасці ў поўнай забароне. Паводле яго слоў, колькасць маршрутаў паміж Літвой і Беларуссю ўжо была скарочана амаль удвая, і гэтага, на думку міністэрства, дастаткова для кантролю сітуацыі.

«Пакуль адпаведныя службы не рэкамендуюць іншых мер, мы не бачым прычын абмяжоўваць свабоду перамяшчэння людзей», — заявіў міністр.

Аднак занепакоенасць уладаў узмацняецца на фоне новых выпадкаў выкарыстання затрыманых замежнікаў у беларускай прапагандзе. У прыватнасці, беларускія дзяржаўныя СМІ раней паказвалі затрыманага літоўца Міраслава Троцкіса, якога абвінавацілі ў шпіянажы.

Каментары22

  • Цікава, a на колькі гэта аблога закона, з кропкі гледжання сусветнага права?
    17.05.2026
    NN: "У Літувac абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі" i "Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь."

    Нават у нашу (VKL) Латгалію i Віленскі край , дзе большасць — этнічныя беларусы, у нас няма “сяброў‑братоў”, ёсць толькі інтарэсы...Цікава, a на колькі гэта аблога закона, з кропкі гледжання сусветнага права?
  • %
    17.05.2026
    Значыць зачыняць.
    Але узнікае пытаньне чаму яны не прапануюць заканадаўча забараніць грамадзянам Летувы увогуле ездзіць у Беларусь у тым ліку і на асабістым транспарце? Трэба быць пасьлядоўнымі, як лічыце таварыш Кашчунас.
  • мондраль цяпер з Пазнаня
    17.05.2026
    у страха глаза велики, хочуць усе и адразу.... Лучше просмотрите КТО к вам едет, хотя бы при выдаче виз требуйте автобиографию, написанную собственноручно + впускать только с визами , выданными литовским консулятом. А то, что Запад "напичкан" шпиёнами вани-лысого и так ясно. Сам лука об этом своим холуям-чиновникам говорил публично.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць