Кіно

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

У першым сезоне восем эпізодаў.

Шэрлак. Скрыншот відэа Amazon Prime

Amazon Prime учора, 4 сакавіка, прэзентаваў серыял «Малады Шэрлак», які складаецца з васьмі эпізодаў. Рэжысёры — Гай Рычы, Андэрс Эксмтрэм, Трыша Брок і Дэні Гордан. Гай Рычы таксама галоўны прадзюсар серыяла.

У першым сезоне будзе расказана пра першую справу — юнаку давядзецца раскрыць забойства ў Оксфардскім універсітэце.

Маладога Шэрлока Холмса сыграў Хіра Файнс Ціфін (пляменнік Рэйва Файнса), а ягонага праціўніка Джэймса Марыярці — Донал Фін.

Будуць паказаныя бацькі Шэрлака (бацьку сыграе іншы дзядзька Хіра Файнса — Джозэф Файнс), а таксама яго брат Майкрафт.

Джэймс Марыярці. Скрыншот відэа Amazon Prime
Скрыншот відэа Amazon Prime

Звяртае на сябе ўвагу і Колін Фёрт, які сыграў прафесара Буцэфала Ходжа з раскошнымі вусамі і бакенбардамі. 

У кананічным Холмсе (апавяданнях і аповесцях сэра Артура Конан Дойла) ніякіх апавяданняў пра маладыя гады вялікага сышчыка няма.

Пра маладога Шэрлака пісаў Эндзі Лэйн, паводле аповесцяў якога і зняты «Малады Шэрлак». Пра «дарослага» Холмса піша Энтані Горавіц з блаславення нашчадкаў Артура Конан Дойла.

Гай Рычы зняў у 2009 і 2010 гадах два фільмы: «Шэрлак Холмс» і «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў» з Робертам Даўні-малодшым у галоўнай ролі. Ватсана сыграў Джуд Лоу, Ірэн Адлер — Рэйчэл Макадамс, Майкрафта Холмса — Стывен Фрай, а Марыярці — Джарэд Харыс.

Потым інтэрпрэтацыі Рычы затміў серыял «Шэрлак» ад Бі-бі-сі, дзе галоўную ролю сыграў Бенедыкт Камбербетч, Ватсана — Марцін Фрымэн, а Марыярці — Эндру Скот.

На сайце Imbd, дзе ацэньваюцца фільмы, «Малады Шэрлак» мае 7,4 бала (646 галасоў), на Rotten Tomatoes — 84 працэнты адабрэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць