Культура77

Мінская мастачка кажа, што 10 гадоў таму ў яе забрала карціны куратарка выставы — і дагэтуль не вярнула. А сама эмігравала

«Куратары выставы з незразумелай мне прычыны звезлі графіку ў свой загарадны дом», — апісвае мастачка Марына Капілава.

Паводле слоў Марыны Капілавай, літаграфія «О, Джакама, О» — адна з яе прац, якую Вольга Кліп не вярнула. Фота: Marina Kapilova / Facebook

Мінская мастачка Марына Капілава апублікавала ў сацсетках допіс пра сваю выставу ў 2016 годзе. Паводле слоў Капілавай, куратарка той выставы Вольга Кліп так і не вярнула частку яе прац — хоць прайшло 10 гадоў.

«Графіка знікла. Уся. Як аказалася пасля, куратары выставы Вольга Кліп і Дзмітрый Папоў з незразумелай мне прычыны звезлі яе з Дома карцін у свой загарадны дом. А потым зніклі і самі.

Марына Капілава і Вольга Кліп. Фота: скрын відэа з marina_kapilova / Instagram, olgaklip / Instagram

Як у кіно — прайшло 10 гадоў. Выпадкова ў інстаграме мне трапілася на вочы Вольга Кліп, яна па-ранейшаму куратар ці арт-менеджар, каму як больш падабаецца. Я напісала ёй у агульны чат і адразу ж атрымала адказ і прапанову сысці з публічнай прасторы ў асабістую».

Марына таксама апублікавала скрыны перапіскі з Вольгай. Паводле іх, яна перапісваецца з куратаркай яшчэ з сярэдзіны снежня. Тая прызнае, што як мінімум некаторыя працы Капілавай сапраўды ў яе, але перадаць іх будзе няпроста.

«Напэўна, вы ведаеце, што я ўжо некалькі гадоў не жыву ў Беларусі, а працы ўвесь гэты час захоўваюцца ў мяне дома пад Мінскам. Я паспрабую знайсці магчымасць вам іх перадаць праз агульных знаёмых», — адказвала тады Кліп.

«Выгнанне з раю» — адна з прац мастачкі, якую пасля выставы ёй не вярнулі. Фота: Marina Kapilova / Facebook

Прайшло два месяцы. У лютым, паводле скрыноў, Вольга зноў пісала Марыне, што шукае спосаб перадаць ёй працы:

«Я займаюся вырашэннем пытання і паведамлю, калі з’явіцца канкрэтная інфармацыя».

Вольга Кліп адказала ў сацсетках на абвінавачванні мастачкі. Па яе версіі, у гэтай сітуацыі змяшаны дзве падзеі: выстава ў 2016‑м у Доме карцін і экспазіцыя ў салоне «Грай кафэ». У другой выставе, як кажа Вольга, удзельнічала толькі некалькі прац Марыны.

20 прац з першай выставы, як кажа куратарка, ніколі не знаходзіліся ў яе дома:

«Гэтая выстава была арганізаваная галерэяй, працы былі дастаўленыя арганізатарамі з майстэрні мастачкі і пасля заканчэння выставы вернутыя ў розныя месцы, пазначаныя самой мастачкай.

Я працавала ў Доме карцін з верасня 2016‑га па май 2017‑га і падпісвала неабходную дакументацыю. На працягу чэрвеня 2017 года (пасля галерэя спыніла існаванне) вяртаннем рэштак работ займалася адміністратарка».

Пасля той выставы, кажа Вольга, Марына прапанавала ёй перадаць некалькі прац на продаж для экспазіцыі ў «Грай кафэ». Пасля закрыцця таго салона некалькі прац Марыны засталіся ў Вольгі, бо, па словах Кліп, інакш давялося б кінуць іх у салоне.

Куратарка заўважае, што ў перапісцы з мастачкай яна якраз казала пра тыя працы:

«Прызнаю, што не мела рацыю, калі не спытала ў пачатку, пра якія працы яна вядзе гаворку. Але я нават не магла падумаць пра нешта іншае, акрамя як пра тыя некалькі невялікіх прац, што засталіся пасля больш позняга супрацоўніцтва.

Дом, дзе знаходзяцца гэтыя працы, стаіць за горадам. У гэты момант я не маю фізічнага доступу да яго: ключ знаходзіцца ў даверанай асобы, якая жыве ў іншым месцы. Як толькі з’явіцца магчымасць трапіць у дом, працы будуць перададзеныя мастачцы з афармленнем акта прыёмкі-перадачы».

У каментары да Вольгі прыйшла Марына і адзначыла, што ўпершыню чуе пра выставу ў «Грай кафэ» — маўляў, выглядае, што на той час Вольга і Дзмітрый ужо карысталіся яе працамі як сваімі. Паводле слоў мастачкі, пра тое, што працы з Дома карцін знаходзяцца ў Вольгі, ёй сказаў сам Дзмітрый Папоў.

Марына піша, што раней не падымала пытанне пра тыя працы, бо проста не магла знайсці куратараў. Надзеі на тое, што працы ўсё яшчэ ў Вольгі, Марына не мае — мяркуе, яны або згубленыя, або прададзеныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Аляксандр
    12.03.2026
    Усё вам перададуць. Трошку цярпення. Багацём беларусаў прыйшлося выехаць не завяршыўшы свае справы ў Беларусі.
  • ABBA
    12.03.2026
    Аляксандр , Ты наверное хотел зказать богатым беларусам. Которые протесты даже по телевизору не видели, зато под шумок вме нвродоки получили. А бедных распихали по тюрьмам и бедронкам.
  • Жора
    12.03.2026
    Нейкая мутная гісторыя. Раптам, праз 10 год, мастачка захацела вярнуць свае працы. А чаму не вяртала раней? Хаця б заяву ў міліцыю?

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць