Грамадства2525

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла праект закона аб увядзенні адказнасці за распаўсюджванне інфармацыі аб гомасексуальных адносінах, бяздзетнасці, педафіліі і змене полу, звярнула ўвагу «Медыязона».

Фота: tvn24.pl

Артыкул прадугледжвае, што за «распаўсюджванне інфармацыі ў мэтах фармавання ў грамадзян уяўленняў аб прывабнасці гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці або аб прызнанні педафіліі дапушчальнай» чалавека могуць аштрафаваць на суму 20 базавых адзінак (900 рублёў, 1 базавая цяпер — 45 рублёў), індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых адзінак, а юрыдычную асобу — ад 100 да 150 базавых адзінак.

Калі з інфармацыяй азнаёміцца непаўналетні, тады сума штрафу складзе ад 20 да 30 базавых, акрамя таго, за гэта таксама змогуць прызначыць грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.

Каментары25

  • S K
    15.03.2026
    В Беларусі секса нет! Ура таварістчі!

    Галоўнае ўсё змяшаць з педафіліей і патрэбная рэакцыя плебса забяспечана.
  • Вашая дарагая
    15.03.2026
    Гэта пераходзіць ужо усе межы! Я звяртаюся да Джона Коўла, Крыса Сміта і Дональда Трампа націснуць на вар'ята Лукашэнку і прымусіць яго дазволіць прапаганду гомасэксуальных, чайлдфрыйных і небінарных адносін у школах і дзіцячых садках. Мы мусім гадаваць нашае грамадства з пялёнак у атмасфэры свабоды і павагі.
    Толькі разам мы зможам дамагчыся дэмакратыі і роўнасці на ўсёй планэце!
  • Мамаколи
    15.03.2026
    А за прелюбодеяния почему штрафов нет?

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць