Грамадства44

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі

Днямі стала вядома, што палітзняволены арбарыст Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме. Мужчына нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Блогер і былы палітвязень Эдуард Пальчыс расказаў, як перасякаўся з Латыпавым за кратамі.

«Я бачыўся з ім толькі аднойчы — у верасні 2024‑га на этапе, хвілін 5.

Ён у вельмі дрэнным стане: суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі. Яму не давалі ўсю баланду, у яго нават пачалася цынга, пакуль фельчар не заўважыў.

Пры гэтым памілаванне ён пісаў, па яго словах», — напісаў Пальчыс у X.

Сцяпан Латыпаў у 2020‑м раздаваў кветкі жанчынам на акцыі салідарнасці. Яго затрымалі ў верасні 2020 года каля ягонага дома на «Плошчы Перамен». 16 жніўня 2021 года палітвязня асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту (ч. 1 і 2 арт. 342 КК), «супраціў міліцыянтам» (ч. 2 арт. 363 КК) і «махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 КК) на восем гадоў і шэсць месяцаў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму.

Каментары4

  • Ну
    27.03.2026
    Гэй, тыя, каторыя між сабой усе дзеляць, хто больш камунікаваў з амерыканцамі - ваш выхад. Кавалеўскі, Офіс ці хто заўгодна: трэба выцягваць чалавека! Неадкладна, а не "да канца 2026-га года"!
  • .
    27.03.2026
    У начальства свайго (Церцеля) спытайцеся, яно вырашае. Бот "Ганьба!", "Сама сыдзеш?", "Не галосім!" і г.д.
  • Ну
    27.03.2026
    ., цяжкі выпадак. Калі ў люстэрка глядзіш, таксама бота бачыш?

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць