Грамадства3333

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які не проста карэктуе дзейныя нормы, а ўводзіць новыя склады правапарушэнняў.

Беларускія ўлады працягваюць закручваць гайкі ў сферы ідэалогіі і прыватнага жыцця.

Савет Рэспублікі 2 красавіка ўхваліў законапраект «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці».

«Усяго ў КаАП уведзена 9 новых артыкулаў, 43 новых складаў адміністрацыйных правапарушэнняў, у дзеючыя склады ўнесены 73 карэкціроўкі», — паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі.

Рэзананснай часткай зменаў стала ўвядзенне адказнасці за «прапаганду гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі» — у адным шэрагу.

Для парушальнікаў прадугледжаныя штрафы:

фізічныя асобы: да 20 базавых велічынь;

індывідуальныя прадпрымальнікі: да 100 базавых;

юрыдычныя асобы: ад 100 да 150 базавых.

Калі ж сілавікі палічаць, што з такой інфармацыяй азнаёміўся непаўналетні, пакаранне ўзмацняецца: акрамя павялічаных штрафаў, грамадзянам будуць пагражаць грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Акрамя таго, уведзена адказнасць за «незаконнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах».

Што гэта, пакуль не тлумачыцца, але можна меркаваць, што гэта ўдар па актывістах і палітыках у эміграцыі. Якое пакаранне за гэта, пакуль не вядома.

Абноўлены кодэкс уступіць у сілу пасля подпісу Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары33

  • Ллл
    02.04.2026
    Добрыя законы, даўно пара было
  • .
    02.04.2026
    А вось у гэтым выпадку пыса Лукашэнкі была б вельмі дарэчная.
    Бо новае парушэнне «незаконнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах» менавіта пра яго.
  • Раўнейшыя перад законамі
    02.04.2026
    Манахам і каталіцкім святарам у выпадку нараджэння дзяцей пагражае звальненне з працы. То бок змагаючыся з надуманай прапагандай прапускаюцца куды больш сур'ёзныя рэчы аб прамой дыскрымінацыі з боку працадаўцаў да нараджэння людзьмі дзяцей.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць