Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах
Радасная падзея адбылася ў Парку жывёл пад Баранавічы: яноты Ясенія і Максім нарэшце сустрэліся і цяпер жывуць разам, піша БелТА.

Паводле слоў супрацоўнікаў, Максім больш кантактны і сацыяльна адаптаваны. «Ён бліжэй да чалавека і гатовы дапамагчы Ясеніі прывыкнуць да новага жыцця», — адзначылі ў парку.
Ясенія прыбыла ў нашу краіну з ЗША ў марскім кантэйнеры, яе выявілі гродзенскія мытнікі. Спачатку жывёла знаходзілася на каранціне ў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі, пасля пераехала ў Парк жывёл у Баранавічах.
У парку і высветлілі, што янот, якога спачатку лічылі хлопчыкам і назвалі Сенем, насамрэч дзяўчынка. Ёй пачалі падбіраць новае імя і ў выніку назвалі Ясеніяй ды аформілі пашпарт.
Цяпер Ясенія і Максім будуць асвойвацца разам. Супрацоўнікі парка абяцаюць сачыць за іх адносінамі і дзяліцца навінамі з наведвальнікамі.
-
Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі
-
Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям
-
Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная
Каментары