Эканоміка33

БНБК так і не выйшла на праектную магутнасць і зноў просіць дапамогі

Праект Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК), які яшчэ некалькі гадоў таму Лукашэнка называў «больш, чым космас», так і не ўзляцеў. На нарадзе 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на менеджмент прадпрыемства, якое так і не здолела пазбавіцца ад статусу «бюджэтнага ўтрыманца». Нягледзячы на кантрольны пакет акцый у руках дзяржавы (77%) і шматмільённыя ўліванні, карпарацыя застаецца стратнай і просіць новых ільгот.

Удзельнікамі нарады сталі кіраўнікі Савета Міністраў, Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў і ведамстваў, а таксама кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца спажыўцамі прадукцыі БНБК, піша Белта.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што падчас запуску БНБК у лістападзе 2022 года гаворка ішла пра велізарныя перспектывы гэтага навукова-вытворчага кластару.

«Ствараючы яе, некалі мы ганарыліся, што мы адна з чатырох ці пяці дзяржаў, якія маюць такія біялагічныя тэхналогіі. Прыйшоў час з новым кіраўніцтвам ва ўрадзе, у самой карпарацыі паглядзець на тое, як яна працуе. Таму я вельмі разлічваю на аб’ектыўную ацэнку дзейнасці БНБК», — адзначыў ён. — Планавалася, што прэміяльныя камбікармы, прэміксы, вітаміны, амінакіслоты не толькі выведуць на новы ўзровень айчынны аграрны комплекс, але і стануць саліднай артыкулам экспарту, будуць прыносіць краіне валюту».

Ён сказаў, што карпарацыі была аказана істотная падтрымка з боку дзяржавы: «Гэта і прэферэнцыі па выплаце падаткаў, і гарантыі ўрада па крэдытах, і асаблівы парадак курсавых розніц. У статутны фонд прадпрыемства ўнеслі бюджэтныя сродкі ў памеры 226 млн рублёў. Толькі льготных урадавых крэдытаў Кітайскай Народнай Рэспублікі прыцягнулі каля $600 млн».

Але выніку так і не бачна. «Хаця зарплату ўсе атрымліваюць спраўна, амаль на 16% вышэй за сярэднеабласны ўзровень», — дадаў Лукашэнка.

«Да цяперашняга часу на поўную загрузку магутнасцяў біяхімічнай і камбікармавай вытворчасцяў так і не выйшлі. Мэтавыя паказчыкі вытворчай праграмы не дасягнуты, захоўваецца востры дэфіцыт абаротных сродкаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Што ў гэтай сітуацыі робіць кіраўніцтва? Ідзе звыклым шляхам: з працягнутай рукой за дадатковай дзяржаўнай падтрымкай».

Нягледзячы на ўсё гэта, Лукашэнка настойвае, Беларусі «востра неабходная» біятэхналагічная галіна. «Гэта шлях усіх тэхналагічна развітых краін. Адставаць мы не можам», — падкрэсліў ён.

Хаця, паводле слоў Лукашэнкі, да цяперашняга часу не вызначана, хто з’яўляецца канчатковым спажыўцом прадукцыі БНБК, якія прадукты ўжо створаны і што новага будзе прапанавана рынку.

Першаму віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову раней давалася персанальнае даручэнне аб рэалізацыі праекта БНБК-3 і прыцягненні для гэтага прамых кітайскіх інвестыцый. Лукашэнка спытаў, як яно выконваецца. «Ліміт падтрымкі дадзенага прадпрыемства за кошт бюджэту даўно вычарпаны», — сказаў ён.

Каментары3

  • Марына
    07.04.2026
    Ну а якія там былі менеджары? Сын Снапкова і хаацічаская жэншчына Надзея! Смешна… А і зараз там блат на блаце.
  • Ёсік
    07.04.2026
    Лакшыну старому не даюць здымаць з вушэй, усе праекты стратныя. Нічога новага, сам казаў - калі я там працаваў, было 28 с/г гаспадарак, а зараз 9. Бо не ўмееш кіраваць, за што не возьмешся, усё ў га.но ператвараецца.
  • Лейцар коркавы
    07.04.2026
    Ёсік, нездарма лукашэнку звалі мясцовыя таптуном, бо помсьлівы мазаічны людзям агароды зьнішчаў сваімі капытамі.

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць