Грамадства55

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў

7‑8 красавіка адбыўся аўкцыён, на якім улады прадалі кватэру Аляксея Пацко. На аўкцыёне знайшлося два ахвочых, якія змагаліся за яе набыццё, пішуць брэсцкія праваабаронцы. 

У Пінску прадалі кватэру суддзі, які ў 2020 годзе адмовіўся судзіць удзельнікаў пратэстаў, звольніўся з працы і выехаў за мяжу. Пацко пацвердзіў «Нашай Ніве», што гаворка менавіта пра яго нерухомасць.

Гаворка пра 2‑комнатную кватэру плошчай 59,3 м2 па адрасе Пінск, вул. Брэсцкая 142 Г. Нерухомасць была набытая з дапамогай ільготнага крэдыту, таму фармальна яе ўласнікам лічыцца банк. Аляксей Пацко сказаў, што спраўна выплачваў крэдыт на кватэру, аднак прызнае, што на той кватэры можа быць невялікая запазычанасць за камуналку.

На аўкцыёне знайшлося 2 ахвочых, якія змагаліся за яе набыццё. У выніку перамог той, хто зрабіў стаўку на 110 040 рублёў.

Першая спроба ўладаў прадаць кватэру Пацко была непаспяховай. На аўкцыёне 19 лютага не знайшлося ніводнага ахвочага набыць кватэру. Пачатковы кошт быў 84 000 рублёў.

Сам Аляксей знаходзіцца за мяжою. 

Каментары5

  • жадность фраеров погубит
    08.04.2026
    Лукашисты и ябатьки уверены, что они навсегда в Беларуси и во власти Беларуси ?
    Тем более в век, когда рукописи не горят в прямом смысле.
    А вдруг, через 5-10 лет, а может и раньше, пойдут процессы люстрации и не дай Бог, люстрация пойдёт по законам лукашистов и ябатек.
  • Загляне сонца
    08.04.2026
    Лол, ільтнік праз некалькі год апынецца на вуліцы і будзе бубнець што не па законе, што ён аўкцыён выйграў, але праўда свае возьме
  • опять ?
    08.04.2026
    Опять Мельникова купила ?

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць