Грамадства11

Стартуе рэгістрацыя на ЦТ

Заяву для ўдзелу ў цэнтральным тэставанні абітурыент можа падаць альбо запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, альбо асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі.

Фота: БелТА

Пры сабе трэба мець дакумент (копію дакумента), які пацвярджае асобу (пашпарт, ідэнтыфікацыйную карту, дазвол на жыхарства, пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, піша БелТА.

Таксама гэта могуць зрабіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў у пункце рэгістрацыі пры паказе дакумента (копіі дакумента), які пацвярджае асобу, дакумента, што пацвярджае статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, які пацвярджае асобу абітурыента. Падаць заяву для ўдзелу ў ЦТ могуць і прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці.

Кошт удзелу ў ЦТ па адным прадмеце складае чатыры рублі 50 капеек. Аплаціць можна праз АРІП.

Пасля аплаты абітурыент не пазней за 22 красавіка, маючы пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу, павінен асабіста забраць пропуск на кожны прадмет. Пры гэтым забіраць пропускі трэба ў тым пункце рэгістрацыі, у якім малады чалавек падаваў заяву для ўдзелу ў ЦТ пры асабістай яўцы, або ў адным з пунктаў рэгістрацыі, што працуюць на базе пунктаў тэставання, дзе абітурыент плануе праходзіць ЦТ, у выпадку падачы заявы праз сістэму папярэдняй рэгістрацыі.

Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене (ЦЭ), які праводзіцца ў год праходжання ЦТ, па двух вучэбных прадметах, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па адным іншым вучэбным прадмеце ўступнага выпрабавання.

Абітурыент, зарэгістраваны для ўдзелу ў ЦЭ па адным вучэбным прадмеце, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па двух іншых вучэбных прадметах. Абітурыенты, не зарэгістраваныя для ўдзелу ў ЦЭ ў год праходжання ЦТ, маюць права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па трох вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў.

ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2026 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11‑класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.

ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11‑класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая.

Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў.

Рэзервовымі днямі для ЦТ вызначаны 18, 20, 22 чэрвеня. Рэзервовыя дні для ЦЭ — 20, 22 чэрвеня, іншыя тэрміны — 17, 19 жніўня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 8 да 11 чэрвеня.

Час работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання ЦТ — з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (11 красавіка, 18 красавіка) — з 9.00 да 18.00. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні — 11.00.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.

Каментары1

  • Барадзед
    09.04.2026
    Да я сам там 80 баллов наберу. Поколение лоботрясов. Давай, показывай, что они по математике сейчас решают?

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць