Грамадства33

Севярынец расказаў, як яму ў калоніі перадалі велікодную булку і чаму гэта было небяспечна

«Велікодная гісторыя пра смачную булку і ШІЗА са Шклоўскай калоніі. 2022 год», — апісаў гісторыю Павел у сваім фэйсбуку. 

Ілюстрацыйнае фота

Пасля Пасхі ў атрадзе падыходзіць да мяне сусед па кубрыку, назавем яго Сяргей:

— Паш, слухай, мой бацька, аказваецца, цябе ведае. На спатканні перадаваў прывітанне, кажа, падзяліся з Севярынцам дамашняй булкай, во перадаў…

А размова адбываецца ля нараў, пад камерай.

— Сяргей, — кажу, — вялізны дзякуй табе і твайму бацьку, паклон яму і віншуй са святам, але ж ты ведаеш, мяне пільнуюць, перадаваць адзін аднаму нічога нельга.

Хто не ў курсе, у лагерных «Правілах унутранага распарадку» ёсць такі пункт — «Отчужденіе». Згодна з гэтым пунктам, перадача любой маёмасці, рэчаў, прадуктаў, цыгарэтаў паміж вязнямі забароненая. Ты пачаставаў суседа, гэта ўбачылі, стукнулі ў операддзел, і ты прыплыў. 

Канечне, ужываюць гэты пункт выбарачна (бо жыццё ёсць жыццё, ежа і цыгарэты цыркулююць па зонах як мае быць) — але ў дачыненні да «палітычных» адстрэл наладжаны. 

Калі «палітычны» перадае штосьці звычайнаму зэку — значыць, падкупае, каб перацягнуць на свой бок. Калі «палітычны» «палітычнаму» — гэта салідарнасць, канечне, трэба «пресекать». Ну, а калі звычайны зэк «палітычнаму» — ооо, тут пахне бунтам, выклік адміністрацыі. Гасяць за такія рэчы на Шклове будзь здароў.

Механізмы кантролю — паўсюдныя камеры, сетка стукачоў і дэталёвы ўлік рэчаў ды прадуктаў, з дакладнасцю да адзінкі ў вопісах (апісваецца цалкам усё, па пунктах, ад змесціва тумбачкі да лядоўні). І спецыяльна абучаныя людзі за тым, хто цікавіць адміністрацыю, клапатліва даглядаюць. 

Дык вось, мой Сяргей моршчыцца і кажа:

— Ды Паш, ну ўсе ж дзеляцца, тут кавалак булкі… Як хочаш, я загарну ў пакет і пакладу каля тваёй нары, ты зойдзеш, возьмеш. Усё, са святам, а то я пакрыўджуся.

Ідзе, шуршыць у сваёй торбе, у кубрыку пара чалавек і камера.

Ёлкі-палкі, думаю, і хлопец жа харошы… Але хто яго ведае, мо і падстава. У зоне такія сумненні ласкава называюць «манечкай», ад слова «манія» — лёгкая параноя.

Ладна, думаю. Трэба рызыкнуць, бо інакш і хлопца пакрыўджу, і пакет застанецца ляжаць, а хутка на працу, прыдзе абход — чыё тут, скандалы, інтрыгі, расследванні, парушэнне ПВР… Карацей, бяру, іду на кухню, разгортваю, з'ядаю кавалак смачнай велікоднай булкі і дзякую Сяргею.

Праз паўгадзіны пачалося. 

Прылятае апераддзел:

— Что было в чёрном пакете? Кто дал Северінцу чёрный пакет? 

Які такі чорны пакет, таварыш начальнік? Ды ніхто нічога ніякага… 

Прагляд камераў. Кубрык. Кухня. Ааа, ест булку!.. Політіческіх подкармліваем, значіт? 

Сяргея вылічылі імгненна. Назаўтра вядуць на пакаранне. Пяць сутак ШІЗА.

У атрадзе пасмейваліся:

— Пяць сутак за паўбулкі. Была б цэлая — далі б дзесяць.

Сяргей выйшаў з ШІЗА і, улучыўшы момант, падышоў да мяне.

— Усё нармальна. Халера з імі. Булка хоць смачная была?

Велікодная булка з чорнага пакету. Смачная?.. Вось дагэтуль узгадваю. На языку быццам прысмак хлеба прычасця. Цела Хрыста з віном, якое ператвараецца ў кроў.

Каментары3

  • Далібог
    13.04.2026
    А ці можа ён нарэшце распавесці, якая мэта ягоных шматгадовых адседак? Калі ён такі смела, чаму сядзіць зараз у Летуве, га?
  • Знаёмая
    13.04.2026
    Э, Паша, дык у Шклове гуманісты ў параўнанні з жаночым Зарэччам. Ты з'еў, а адправілі пачаставаўшага. У Зарэччы кідаюць і тую што частавала, і тую што пачаставалася.
  • Бон
    13.04.2026
    Беларусы - цудоўныя людзі. Ніякі рэжым нас ня возьме, бо ў нас у сэрцы Бог.

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць