Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць
Жонка былога футбаліста Вячаслава Глеба шчыра распавядае падпісчыкам, што справы ў Moshe ідуць не вельмі добра.

Крама Moshe у гандлёвым цэнтры Trend Park, якая працавала там шэсць гадоў, афіцыйна зачынілася 1 красавіка. У выніку афлайн-крама ў Вольгі засталася адна — у Green City.
Цяпер жа жонка былога футбаліста Вячаслава Глеба абвясціла ў Threads, што прыняла шэраг важных рашэнняў па брэндзе. Адно з іх — продаж вытворчасці.
Яна апублікавала абвестку: «Усяго 16 машын, нажніцы для раскройнага цэха, абсталяванне ВТА, плотэр для друку лекалаў. Вялікі раскройны стол. Таксама два сталы для камп’ютараў і дакументаў. Стэлажы, вешалкі. Усё ёсць. Прыходзьце і працуйце». І само памяшканне плошчай 150 квадратаў.
Усё гэта Вольга прадае за дзесяць тысяч даляраў. Таксама асобна можна набыць рэшткі тканіны. У бізнэс-лэдзі спыталі, ці значыць гэта, што яна закрывае брэнд Moshe ці што цяпер будзе адшываць усё ў Кітаі. Яна адказала лаканічна: «Не. Не».

Раней блогерка распавядала падпісчыкам пра галоўныя складанасці, з якімі яна як стваральніца брэнда сутыкаецца. І першае — гэта высокія цэны на арэнду ў сталічных гандлёвых цэнтрах. Кажа, мінімальная стаўка — 10 тысяч рублёў штомесяц.
З вытворчасцю таксама ўсё было не вельмі проста. Бо людзей, якія шыюць для вас, неабходна забяспечваць працай, нават калі і так зашмат тавару: «І далей вас чакае затаварванне».
Пры гэтым кліенткам будзе заўсёды чагосьці не хапаць: «Нават калі вы прапануеце чатыры колеры адной мадэлі, кліенты абавязкова спытаюць: «А якія колеры будуць яшчэ?» Але таго, які яны хочуць, у вас, вядома ж, не будзе».

Ды і знайсці персанал, аказваецца, задача з зорачкай. Вольга паскардзілася, што за дзесяць гадоў працы ў яе было толькі пяць сапраўды прафесійных кансультантак. Дарэчы, людзі ў каментарах гэта пацвердзілі гісторыямі пра тое, як заходзілі ў Moshe, а дзяўчына-кансультантка нават не спыняла сваю тэлефонную размову.
Але ж і да бізнэс-лэдзі ўзнікалі пытанні па зарплаце. Яна неяк спытала ў Threads, ці нармальную прапаную аплату для падпрацоўкі — 178 рублёў за два дні працы кансультанткай у краме.
Большасць каментатараў сышліся на тым, што за 12 гадзін працы штодзень — гэта недастаткова. Бо пры графіку два дні праз два дні рэальна зарабіць усяго толькі 1400 рублёў за месяц.
Вольга Глеб прызнаецца, што захапляецца пачаткоўцамі, якія запускаюць уласныя брэнды ў сучасных умовах. Дарэчы, летась такі стварылі яе сваячкі — Святлана Глеб разам з дачкой Настассяй запусцілі Le Chik.
І ўжо паспелі трапіць у цікавую сітуацыю. На адным з кітайскіх сайтаў знайшоўся такі самы касцюм, як у Le Chik. Святлана Глеб заявіла, што гэта кітайцы скапіравалі іх дызайн.

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі
Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай
Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў
Бізнэсвумен даведалася, колькі каштуе размяшчэнне назвы яе крамы на фасадзе «Грын Сіці». Сума яе шакавала
Каментары