Грамадства

У Мінскім заапарку будзе вальер для леапардаў

У Мінскім заапарку практычна завершана будаўніцтва вальеры для леапардаў. Як паведаміла намеснік дырэктара заапарку Наталля Лебедзева, засталіся апошнія штрыхі — нацягнуць верхняе сеткавае пакрыццё.

Збор грошай на будаўніцтва вальеры для пары далёкаўсходніх леапардаў — Леды і Лео — быў аб’яўлены яшчэ ў 2007 годзе. Удалося сабраць амаль 40 млн. рублёў — гэта сродкі спонсара, прадпрыемства «Ікартайм» (гандлёвая марка «Матадор»), і ахвяраванні прыватных асоб. Само будаўніцтва вялося прыкладна год.

Вальера плошчай больш за 60 квадратных метраў будавалася для таго, каб максімальна наблізіць умовы жыцця леапардаў да натуральнага асяроддзя, у якім яны больш актыўна размнажаюцца. Аднак у працэсе будаўніцтва памерла ад хваробы Леда. Як адзначаюць у заапарку, знайсці Лео пару будзе няпроста — попыт на леапардаў вельмі высокі.

Тым не менш работнікі заапарку спадзяюцца адшукаць Лео новую сяброўку. Калі іх планы ўвянчаюцца поспехам, Мінскі заапарк мае намер займацца развядзеннем далёкаўсходніх леапардаў, прадаючы дзіцянят у іншыя заапаркі для далейшага павелічэння папуляцыі.

Далёкаўсходнія леапарды занесены ў міжнародную Чырвоную Кнігу. Паводле падлікаў спецыялістаў, у дзікай прыродзе іх засталося не больш за тры дзесяткі. На волі леапарды жывуць прыблізна 20 гадоў, сярэдні рэпрадуктыўны ўзрост складае да 15 гадоў.

Паводле інфармацыі Наталлі Лебедзевай,

сёння ў Мінскім заапарку налічваецца 285 разнавіднасцяў жывёл. Сёлета нарадзіліся дзіцяняты ў стэпавага арла, філіна, насухі, малпы (гамадрыла) і іншых жывёл. Акрамя таго, у 2010 годзе ў заапарку з’явілася пяць горных вінтарогіх казлоў

— падарунак калег з Талінскага заапарку (Эстонія).

У Мінскага заапарку — вялікія планы. У прыватнасці, павінны з’явіцца новыя экспазіцыі: акварыумы, тэрарыумы, комплекс вальераў для жывёл сямейства каціных. Для рэалізацыі запланаванага адміністрацыя займаецца пошукам спонсараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць