Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта
«У вас, атрымліваецца, двайное свята», — адрэагавала яна ў тым эфіры.

Скрыншот з відэа
9 мая падчас акцыі «Бессмяротны полк» у расійскім Кемераве паміж адной з удзельніц і прапагандысткай адбыўся такі дыялог:
— У мяне сын прапаў на «СВА».
— У вас, атрымліваецца, двайное свята. Віншую!»
Гэты фрагмент відэа разышоўся па інтэрнэце. У выніку прапагандыстка, вядоўца тэлеканала «Кузбасс Первый» Марына Кісялёва, выбачылася за свае словы.
«Безумоўна, мае словы былі агаворкай. Разумею, як гэта прагучала, але я катэгарычна не хацела пакрыўдзіць кагосьці, тым больш маці героя. Тым не менш, шчыра прашу прабачэння ў яе і ва ўсіх, каго магло закрануць маё неасцярожнае выказванне», — напісала Кісялёва ў сацсетках.
Каментары