Усяго патроху1010

Японскі блогер, які ведае амаль усе мовы свету, сустрэў у Вене Надзею, якая загаварыла з ім па-беларуску ВІДЭА

Для блогера Юджы гэта быў няпросты чэлендж.

Японскі блогер Юджы вядзе папулярныя каналы ў тыктоку і інстаграме — ён падыходзіць да людзей у цэнтры Вены і просіць, каб яны пагаварылі з ім на сваёй роднай мове. А Юджы спрабуе адгадаць гэтую мову і працягнуць камунікацыю на ёй базавымі фразамі.

На гэты раз ягонай суразмоўцай стала маладая жанчына, якая прадставілася як Надзея. Калі блогер папрасіў яе нешта сказаць, яна загаварыла па-беларуску: «Прывітанне!»

Юджы паспрабаваў угадаць: «Украінская?» Дзяўчына запярэчыла.

«А, окей. Вельмі прыгожая. Беларускі? Разумеем беларускі! Прыемна пазнаёміцца», — з другой спробы ўгадаў Юджы, але прызнаўся, што беларускую мову ведае слабавата.

Блогер перайшоў на польскую з элементамі англійскай і спытаў у Надзеі, якое яе любімае слова на беларускай мове.

«Каханне!» — усміхнулася тая.

«Дзякуй», — падсумаваў Юджы.

«Нарэшце беларусы! Я чакала-чакала і дачакалася», «Я ўжо думаў, што не сустрэну тут беларускую мову», — прызнаваліся яго каментатары, якія бачылі ў роліках усё што заўгодна — хоць мангольскую, хоць нейкія экзатычныя мовы з Акіяніі.

@yuji_beleza Surprising in Belarusian and Polish language . #belarus #poland #japan #vienna #slavic ♬ original sound - yuji_beleza

Каментары10

  • Шпак
    21.06.2026
    Славік , кожны раз крычыш, перад кожнай справаю?
  • 1234***
    21.06.2026
    Я разумею, што там гэты Юджы назваў няправільна (беларускі), але гэтая спадарыня за ім паўтары (беларускі). І яна лічыць сябе носьбітам? У нас беларуская МОВА, а не беларускі ЕЗЫК. Вось такія ў нас "носьбіты"..., якія польскай або рускай валодаюць больш дасканала, чым беларускай. Хочацца пажадаць тым, хто лічыць сябе носьбітамі беларускай мовы вучыць і ўжываць яе штодзённа, а не ў такіх выпадках калі размаўляеш і двух слоў звязаць не можаш.
  • Слава героям УПА!
    21.06.2026
    Славік , "можем повторить" обретает новый смысл

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць