Свет11

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну

У Познані ўнутры грузавога вагона знайшлі прадмет, што нагадвае GPS-перадатчык. Высветлілася, што на працягу апошняга года гэты вагон бываў у Беларусі і Украіне. Паліцыя пачала следства, пра знаходку паведамілі ў Агенцтва ўнутранай бяспекі, піша Most.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Michał Derela / Wikimedia Commons

Як паведамляе тэлеканал TVN24, прадмет, падобны да GPS-перадатчыка, знайшлі супрацоўнікі чыгуначнага перавозчыка PKP Cargo падчас планавага абслугоўвання паўвагона. Гэта чыгуначны вагон без даху, прызначаны для перавозкі грузаў, якія не патрабуюць абароны ад ападкаў. Вагон з лютага стаяў на запасным шляху ў Познані, а да гэтага заязджаў у Беларусь і Украіну.

Чыгуначнікі паведамілі ў паліцыю, якая накіравала на месца следчую групу.

«Гэты прадмет, які нагадвае GPS-перадатчык, будзе адпраўлены на лабараторную экспертызу. Яе мэта — у першую чаргу адказаць на пытанне, чым з’яўляецца гэтае прыстасаванне, якія паведамленні або інфармацыю яно ўтрымлівала і якія сляды мы можам на ім знайсці», — распавёў Лукаш Патэрскі з познанскай паліцыі.

Таму, хто ўсталяваў перадатчык, пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Чыгуначная каляіна ў Польшчы і большасці еўрапейскіх краін вузейшая, чым у Беларусі і постсавецкіх дзяржавах. На памежных тэрыторыях рэйкі еўрапейскага стандарту ў некалькіх месцах заходзяць у Беларусь. Раней неаднаразова здараліся выпадкі, калі вагоны, якія курсуюць праз польска-беларускую мяжу, выкарыстоўвалі для кантрабанды цыгарэт у Польшчу.

Каментары1

  • Hah
    22.06.2026
    Што гэта значыць і як вагон мог бываць і ў Беларусі і ва Ўкраіне?
    Што гэты вагон перавозіў?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць