Грамадства

Партугалец спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш і марыхуану

Брэсцкія мытнікі затрымалі 37‑гадовага грамадзяніна Партугаліі, які спрабаваў увезці ў Беларусь наркатычныя рэчывы. Мужчына ехаў праз пункт пропуску «Брэст» як пасажыр рэйсавага аўтобуса, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Для праходжання мяжы мужчына выбраў зялёны калідор і заявіў, што не мае пры сабе тавараў, забароненых або абмежаваных для перамяшчэння праз мяжу.

Падчас мытнага кантролю службовы сабака адрэагаваў на замежніка ў зале афармлення. Аднак нават пасля дадатковага пытання супрацоўніка мытні мужчына зноў адмовіўся прызнаць наяўнасць у сябе забароненых рэчываў.

Пры аглядзе яго рэчаў у заплечніку і чамадане былі знойдзеныя дзве распачатыя пачкі цыгарэт з падазроным змесцівам. Экспертыза паказала, што ў 20 з 40 правераных цыгарэт знаходзіўся гашыш, яшчэ ў дзвюх — марыхуана.

Па факце здарэння Брэсцкая мытня завяла крымінальную справу. Заканадаўства Беларусі прадугледжвае за такое злачынства пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

На час расследавання ў дачыненні да затрыманага абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць