Нерухомасць88

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»

«Прыемная кома для імігрантаў у Польшчы забяспечана».

Гэтая гісторыя выглядае як сапраўдная фантастыка для любога імігранта ў Польшчы, але яна адбылася насамрэч. Беларуская блогерка Ксенія Кісляк падзялілася ў сацсетках гісторыяй сваіх сяброў.

Як расказвае Ксенія, пасля чатырох гадоў жыцця ў адной з варшаўскіх кватэр, пара беларусаў вырашыла пераехаць у новае жыллё. Як гэта часта бывае сярод нашых суайчыннікаў, пакінулі яны пасля сябе кватэру ў ідэальным стане — нават лепшым, чым калі засяляліся, расказвае Ксенія.

Але сапраўдны сюрпрыз чакаў іх наперадзе. Каўцыю (залог) вярнулі цалкам. Ксенія піша, што гэта быў першы выпадак такі сярод знаёмых. Для многіх экспатаў у Польшчы гэта ўжо рэдкі поспех.

Але далей — больш. Вярнулі грошы не проста так, а з працэнтамі! Як аказалася, гаспадар кватэры, паляк па імені Артур, чатыры гады таму не паклаў грошы ў шуфлядку, а закінуў каўцыю на банкаўскі дэпазіт.

У выніку беларусы атрымалі назад усю суму разам з працэнтамі — агулам 7100 злотых.

І ён не пакінуў сабе працэнт, а аддаў усе грошы. «Я сплю ці што?» — каментуе Ксенія.

Рэакцыя сацсетак была аднадушнай: такі выпадак і такі гаспадар — «адзін на мільён».

Каментары8

  • Алег
    03.06.2026
    Разоў 5 мяняў кватэру, заўсёды вярталі без пытанняў. Проста трэба быць упэненымі сабе і наўпрост казаць “хачу, каб вярнулі каўцыю цалкам на мой рахунак да такога чысла”. Усё.
    А то калі ты жмешся, мнешся, адчуваеш, нібы гэта ты вінны, то і чалавек думае, што нешта там не так, нешта зламалі дарагое.
    Карацей, беларусы, харэ быць цярпіламі, і ўсё атрымаецца.
  • барадзед
    03.06.2026
    не "на імені" а "на імя"[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • свидетели Польши
    03.06.2026
    ни дня без сказки! ;)

    Никто не будет заморачиваться, чтобы позаботиться о доходе для постороних, тем более что на банковский доход от процентов в большинстве стран есть налог, то есть поляк останется в убытке, если отдаст все проценты

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць