Свет11

МУС Літвы: Расія можа рыхтаваць правакацыі супраць краін Балтыі

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што Расія можа планаваць правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі. У адказ на гэта, паводле ведамства, былі прыняты дадатковыя меры па ўзмацненні абароны ключавых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, піша Delfi.

Фота: Ulf Mauder/picture alliance via Getty Images

Апошнім часам Расія распаўсюджвае неабгрунтаваныя сцвярджэнні пра тое, што краіны Балтыі дазваляюць іншым дзяржавам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору або тэрыторыю для дзеянняў супраць Расіі.

«Гэтая працяглая рыторыка эскалацыі накіравана на тое, каб адцягнуць увагу ад няўдач на фронце і падарваць рашучасць саюзнікаў Украіны працягваць аказваць ёй падтрымку», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

МУС адзначае, што з улікам гэтага нельга выключаць верагоднасць таго, што Расія можа планаваць правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі.

«Нельга выключаць, што для ўзмацнення напружанасці ў рэгіёне Расія можа планаваць зламысныя дзеянні або правакацыі супраць аб'ектаў у краінах Балтыі. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, узмацняем нашу гатоўнасць і абарону аб'ектаў крытычнай інфраструктуры», — заявіў Уладзіслаў Кандратовіч.

МУС і Служба грамадскай бяспекі Літвы прынялі дадатковыя меры па ўзмацненні абароны найважнейшых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і пашырылі сферу дзеяння мер па забеспячэнні ўстойлівасці крытычнай інфраструктуры.

Узмоцненую фізічную ахову гэтых аб'ектаў будуць забяспечваць сілы Службы грамадскай бяспекі, а пры неабходнасці дапамогу акажа Узброеныя сілы Літвы.

Каментары1

  • Антось
    11.06.2026
    А можа не рыхтаваць. У чым навіна?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску9

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць