Грамадства55

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў

32‑гадовы хабарнік Аляксандр Балуха прасіў курсантаў скінуць грошы яму на мабільнік.

Аляксандр Балуха. Фота: Ok.ru

Грамадзянін Беларусі Аляксандр Балуха прызнаны вінаватым у атрыманні 24 дробных хабараў. Агулам ён зарабіў 37 500 расійскіх рублёў (гэта каля 1425 беларускіх рублёў).

Рыльскі раённы суд Курскай вобласці Расіі прысудзіў Балуху штраф сумай 100 000 рублёў (каля 3800 беларускіх рублёў). Трэба аплаціць і суму атрыманых хабараў.

Балуха працаваў майстрам вытворчага навучання ў Рыльскім авіяцыйным тэхнічным каледжы, гэта філіял Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта цывільнай авіяцыі (МДТУ ГА) у Курскай вобласці. На гэтую пасаду яго прынялі ў сакавіку 2022 года, а звольнілі ў лістападзе 2024 года, калі стала вядома пра хабары.

Балуха браў грошы з курсантаў за фармальную здачу прамежкавай атэстацыі па прадмеце «Вучэбная практыка». Кошт залежаў ад жаданай адзнакі: «тройка» каштавала ад 1000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 38 беларускіх рублёў), «чацвёрка» — ад 1500 расійскіх рублёў (каля 57 беларускіх рублёў), «пяцёрка» — 2000 рублёў (каля 76 беларускіх рублёў). Курсанты пералічвалі сродкі на нумар тэлефона, прывязаны да рахунку Балухі. Пасля гэтага ён выстаўляў абяцаную адзнаку, не правяраючы нічые веды.

Беларускі выкладчык прызнаў віну і нават напісаў яўку з павіннай па некаторых эпізодах — але толькі пасля таго, як яго схапілі на гарачым.

Каментары5

  • Найперш не галасі!
    15.06.2026
    Мабыць, Гогаля з Чэхавым зашмат чытаў ды іншых класікаў, "золотой фонд "...
    Прыабшчылся к ценносцям міравога ўравня, але праз рускую культуру.
    ))
  • цыкада
    15.06.2026
    в россии дипломы учебных заведений в открытую продают
  • В Польше тоже
    15.06.2026
    цыкада, погугли про польшу

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць