Свет1414

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах

Кіраўніка канцылярыі Крамля Пуцін нечакана звольніў 12 чэрвеня. Ураджэнец Магілёўшчыны Андрэй Казакоў меў доступ да дакументаў асаблівай важнасці, але, як высветлілася, сам ён быў як на далоні для замежных спецслужбаў. The Insider расказвае, як ураджэнец Асіповічаў стаў галоўным захавальнікам таямніц РФ. 

Сужэнцы Казаковы

У размовах са сваякамі Казакоў называў сябе галоўным захавальнікам крамлёўскіх таямніц. І гэта сапраўды так: Казакоў як ніхто іншы ведаў усю ўнутраную кухню Крамля, механізмы прыняцця сакрэтных рашэнняў і тое, хто ў іх задзейнічаны.

Ён раней за іншых даведваўся пра новыя прызначэнні і гучныя адстаўкі.

Ад сваіх падначаленых Казакоў патрабаваў няўхільнага захавання рэжыму сакрэтнасці. Пры гэтым нават самы павярхоўны пошук дазваляе ўстанавіць усю магчымую інфармацыю пра яго самога.

Казакоў нарадзіўся ў 1958 годзе ў беларускім горадзе Асіповічы пад Магілёвам. Пасля пераезду ў Маскву ён скончыў вайсковае вучылішча і служыў «сакрэтчыкам» у цесна звязаным з ГРУ Галоўным упраўленні міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны. Там яго і заўважыў даўні таварыш па службе Пуціна па ПГУ КДБ СССР Сяргей Іваноў, які ў той час узначальваў вайсковае ведамства.

Кар’ера Казакова пайшла ўгору, ён даслужыўся да намесніка начальніка апарату міністра абароны і ўжо ў 2010 годзе змог дазволіць сабе кватэру ў элітным ЖК прэміум-класа «Смаленская застава» ў Ружэйным завулку ў Хамоўніках.

У 2011 годзе Іваноў перасеў у крэсла кіраўніка АП і неўзабаве прызначыў Казакова намеснікам начальніка свайго сакратарыята.

Яшчэ праз тры гады Казакоў купіў і аформіў на дачку яшчэ больш дарагую і прасторную кватэру ў ЖК Barkli Park (нерухомасць там каштуе ад 100 да 500 млн рублёў).

Ежу на дом ён стаў замаўляць з «Глобус Гурмэ». Не толькі сам чыноўнік, але і яго сваякі абзавяліся дарагімі машынамі. Пад Мыцішчамі ў ДНП «Вайсковец» Казакоў пабудаваў асабняк.

Там жа ў гаражы стаяць рарытэтныя «Масквіч» і «Жыгулі», якія ён з гонарам паказвае гасцям. На Новы год уся сям’я збіраецца ў асабняку, а ўлетку спраўляюць святы на яхце на Пігароўскім вадасховішчы.

На Пірагоўскім вадасховішчы
Сямейны Новы год
На выставе ў Ізмайлаве

У 2016 годзе Казакоў перайшоў у канцылярыю прэзідэнта РФ, дзе ўжо ў 2020 годзе змяніў шматгадовага начальніка канцылярыі Аляксандра Голубева, які памёр ад каранавіруса.

Паводле слоў крыніцы The Insider на Старой плошчы, з першых дзён новы кіраўнік канцылярыі стаў патрабаваць ад падначаленых павышанай пільнасці:

«Андрэй Анатольевіч проста апантаны сакрэтнасцю. Мы і так усе пад падпіскай аб неразгалошванні, а тут яшчэ пастаянныя праверкі. Атмасфера ў канцылярыі вельмі нервозная, стукацтва стала нормай. А скардзіцца няма каму — вышэй толькі ВВП».

У адносінах да самога сябе ён, здаецца, гэты рэжым сакрэтнасці не занадта выконваў: тэлефанаваў кіраўніку ГРУ Ігару Касцюкову па звычайнай мабільнай сувязі і карыстаўся поштай на Gmail, якая захоўваецца на амерыканскіх серверах.

Праз звычайныя боты для прабівання звестак нескладана даведацца пра ўсе дэталі яго бытавога жыцця, пачынаючы ад смакавых пераваг (напрыклад, яго сям’я імкнецца купляць безлактознае малако) і заканчваючы асабістым стаматолагам. Гэта, дарэчы, Дзмітрый Сяргееў з Цэнтральнага вайсковага клінічнага шпіталя імя П. Мандрыка Міністэрства абароны РФ.

Сям’я захавальнікаў дзяржтаямніцы

Акрамя таго, Казакоў выкладаў у публічным доступе фатаграфіі свайго сямейнага адпачынку ў краінах НАТА. Дзеля справядлівасці, пасля поўнамаштабнага ўварвання сям’я Казакова стала адпачываць на тэрыторыі Расіі: у гранд-атэлі «Прымор’е» ў Геленджыку, «Rosa Springs» у Сочы або пяцізоркавым «Гранд Палас» у Светлагорску.

Казакоў у Германіі
Казакоў у Францыі

Апошні раз за мяжу сям’я Казакова адправілася за чатыры дні да пачатку ўварвання ва Украіну — 20 лютага 2022 года. Ён з жонкай, дачкой і ўнучкай паляцеў адпачываць у Сербію. Відаць, дапушчаны да ўсіх дзяржаўных таямніц чыноўнік разумеў, што гэта яго апошні шанец выехаць за мяжу.

Дарэчы, сям’я ў Казакова таксама «сакрэтная». Сын Канстанцін — супрацоўнік ФСА. Ён узначальваў Упраўленне абароны дзяржаўнай таямніцы Мінфіна, што адпавядае генеральскай пасадзе.

Жонка сына, Дар’я, таксама знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні дзяржтаямніцы. Па прафесіі яна медык, але ў 2022 годзе свёкар уладкаваў яе на Старую плошчу кансультантам у дэпартамент па працы з сакрэтнымі дакументамі ўпраўлення прэзідэнта па дзяржаўных узнагародах.

Праз яе рукі праходзяць сотні сакрэтных указаў аб узнагароджанні генералаў ФСБ, СВР, Мінабароны, «герояў» СВА і шпіёнаў, якія выконваюць таемныя аперацыі за мяжой.

Насуперак папярэджанням ФСБ аб вярбоўцы ў замежных камандзіроўках, да 2025 года яна бесстрашна выкладала фота сваіх падарожжаў па Італіі, Германіі, Швейцарыі і Іспаніі разам са сваім засакрэчаным мужам.

Нявестка на яхце
Сын Канстанцін з жонкай

На развітанне Пуцін узнагародзіў Казакова ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені. Як сказана ва ўказе, «за ўклад у забеспячэнне дзейнасці прэзідэнта РФ і шматгадовую добрасумленную працу».

Каментары14

  • Ёсік
    15.06.2026
    Інтэрнэт шмат каго згубіў. 68 гадоў, пенсіянер. Расеец з Асіповічаў, Казакоў не беларускае прозьвішча.
  • fvj;yj
    15.06.2026
    а можно больше про невестку?
  • Барадзед
    15.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ55

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ55

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць