Свет

Дэлегацыі ЗША і Ірана прыбылі ў Швейцарыю для перамоў

Міністэрства замежных спраў Швейцарыі паведаміла, што ў краіну прыбылі дэлегацыі Ірана і ЗША, перамовы паміж якімі чакаюцца 21 чэрвеня.

Машына Джэй Дзі Вэнса заязджае ў швейцарскі Бюргеншток каля Люцэрна, дзе адбудуцца перамовы. Фота: Urs Flueeler/Keystone, Pool Photo via AP 

У склад іранскай дэлегацыі ўвайшлі спікер парламента Махамад Багер Галібаф і міністр замежных спраў Абас Арагчы. Разам з імі ў Швейцарыю прыбылі прадстаўнікі службаў бяспекі, цэнтральнага банка і нафтавай галіны.

З боку ЗША ў перамовах удзельнічаюць віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, а спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер.

У Швейцарыю таксама прыбылі прадстаўнікі Пакістана, які выступае пасярэднікам у амерыкана-іранскіх перамовах. Чакаецца ўдзел прэм'ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа і начальніка штаба арміі Асіма Муніра.

Перад адлётам у Швейцарыю Джэй Дзі Вэнс заявіў, што спадзяецца дасягнуць прагрэсу ў пытаннях іранскай ядзернай праграмы і спынення агню ў Ліване.

Прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі адзначыў, што Тэгеран будзе патрабаваць ад другога боку выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Першапачаткова перамовы планаваліся на пятніцу, але былі перанесеныя праз ізраільскія атакі ў Ліване.

Перагаворны працэс праходзіць на фоне напружаных адносін паміж ЗША і Іранам. Напярэдадні Іран заявіў пра закрыццё Армузскага праліва ў адказ на ізраільскія ўдары па Ліване, аднак амерыканскае камандаванне сцвярджае, што суднаходства праз праліў працягваецца ў звычайным рэжыме.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на працягу 60 дзён дзеяння рэжыму спынення агню плата за праход суднаў праз Армузскі праліў спаганяцца не будзе. Пасля заканчэння гэтага тэрміну яна таксама не плануецца, калі толькі ЗША не прымуць іншае рашэнне ў выпадку правалу мірнага пагаднення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Памёр Аляксандр Мілінкевіч33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць