Свет

Уіткаф едзе ў Швейцарыю на перамовы з Іранам, ці паедзе Вэнс — невядома

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША адправіўся ў Швейцарыю, дзе, як чакаецца, адбудзецца першы раўнд перамоваў з Іранам пра патэнцыйнае ядзернае пагадненне, паведамляе Axios са спасылкай на амерыканскую крыніцу.

Джарэд Кушнер, Стыў Уіткаф і Джэй Дзі Вэнс, фота Jacquelyn Martin — Pool/Getty Images

Чыноўнік таксама паведаміў выданню, што зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер, які таксама выконвае ролю пасланніка, ужо знаходзіцца ў Швейцарыі.

Перамовы павінны былі пачацца ў пятніцу, але былі адкладзены з-за баявых дзеянняў паміж Ізраілем і «Хезбалой» у Ліване, нагадвае выданне. У пятніцу бакі абвясцілі пра спыненне агню. Пакуль невядома, ці прызначаны новы час для перамоваў.

Па словах крыніцы Axios з адной з краін-пасярэднікаў, міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў у пятніцу некалькім сваім калегам, што спыненне агню ў Ліване з’яўляецца крытычна важным пытаннем для Ірана і «рашучым» для амерыкана-іранскіх перамоваў.

Па словах яшчэ адной крыніцы, іранцы заявілі, што хочуць убачыць устойлівае спыненне агню да паездкі ў Швейцарыю, і па гэтай прычыне перамовы не могуць пачацца раней панядзелка, хоць тэрміны могуць змяніцца.

Прэм’ер-міністр Катара, адзін з ключавых пасрэднікаў паміж ЗША і Іранам, прыбыў у Швейцарыю раніцай у пятніцу. Чакалася, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс узначаліць амерыканскую дэлегацыю, але ў апошні момант у чацвер вечарам ён адклаў паездку. Невядома, ці адбудзецца яна ў гэтыя выхадныя, адзначае Axios.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць