Міністэрства абароны Расіі збіраецца падпісаць з французскім канцэрнам Safran дамову аб пастаўках звышсучаснага абсталявання для расійскага спецназу.Першая партыя будзе невялікай — Масква зацікаўленая ў набыцці ліцэнзіі на вытворчасць уласных узораў зброі і абсталявання.
У прыватнасці, 15 чэрвеня Расабаронэкспарт ужо падпісаў дамову з фірмай Thales. Французскі канцэрн прадаў расійцам ліцэнзію на вытворчасць тэрмавізійных камер для танкаў. Вытворчасць такога абсталявання плануецца наладзіць як у самой Расіі — у Волагдзе, так і за яе межамі — у Беларусі. Партнёрам расійскага абароннага ведамства мае стаць беларуская фірма «Пеленг».
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары