Эканоміка

З 21 чэрвеня «Газпром» можа абмежаваць пастаўку газу ў Беларусь

ААТ папярэдзіла Мінск пра магчымае абмежаванне паставак газу з 21 чэрвеня ў выпадку нявыплаты доўгу.

ААТ папярэдзіла Мінск пра магчымае абмежаванне паставак газу з 21 чэрвеня ў выпадку нявыплаты доўгу.

16 чэрвеня «Газпром» накіраваў лісты генеральнаму дырэктару ААТ «Белтрансгаз» Уладзіміру Маёраву і першаму намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміру Сямашку, у якіх папярэдзіў пра магчымае абмежаванне паставак у адпаведнасці з кантрактам, паведамляе РІА Новости са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка расійскага газавага холдынгу Сяргея Купрыянава.

Кіраўніцтва «Газпрома» адзначае, што ў 2010 годзе «Белтрансгаз» сістэматычна парушае ўмовы кантракта ад 31 снежня 2006 года, і прапануе прыняць вычарпальныя меры па пагашэнні запазычанасці да 21 чэрвеня. У адваротным выпадку «Газпром» будзе вымушаны скарыстаць сваё права ўвесці абмежаванні на пастаўку газу ў адпаведнасці з пунктам 6.4 кантракта, сказаў Купрыянаў.

Ён падкрэсліў, што ў кантракце няма спасылак на дынаміку ўнутраных цэн на газ у РФ. «У дзейным кантракце няма ніякіх спасылак на тэмпы і дынаміку змены ўнутраных цэн на газ у Расіі, і калі беларускія калегі маюць намер ініцыяваць перамовы па гэтым пытанні, яны могуць гэта зрабіць у рамках адпаведных міжурадавых інстытутаў, але дзейны кантракт пры гэтым павінны выконваць у поўным аб'ёме», — заявіў прадстаўнік «Газпрома».

15 чэрвеня на сустрэчы ў Горках з кіраўніком ААТ «Газпром» Аляксеем Мілерам прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў,

што Мінску даецца пяць дзён, каб вызначыцца з выплатай доўгу за расійскі газ.

«У адпаведнасці з умовамі кантракта ў нас ёсць усе падставы скараціць аб'ём пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыянальна запазычанасці перад «Газпромам», — заявіў Мілер на сустрэчы з Мядзведзевым.

«З улікам таго, што мы з Беларуссю ўзаемадзейнічаем у партнёрскім ключы, дадзім пяцідзённы тэрмін для нашых калег для таго, каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей. Вы выйдзеце на кіраўнікоў адпаведных беларускіх структур, якія гэтым пытаннем займаюцца, і прапануеце ім у самыя кароткія тэрміны пагасіць запазычанасць», — даручыў Мядзведзеў Мілеру.

«Калі гэтага зроблена не будзе, тады давядзецца прымяняць іншыя меры», — сказаў прэзідэнт.

Мядзведзеў адзначыў, што пытанне ліквідацыі запазычанасці беларускага боку перад «Газпромам» ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Расійскі прэзідэнт адзначыў, што запазычанасць перад «Газпромам» па разліках за газ сёлета складае прыкладна 200 млн. долараў.

Паводле слоў Аляксея Мілера, Беларусь у аднабаковым парадку працягвае плаціць за газ па цане 2009 года. «Газпром» накіраваў у Мінск два афіцыйныя лісты. «Мы не атрымалі адказ па сутнасці, калі будзе пагашана запазычанасць», — сказаў Мілер.

«

Я размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам, ён сказаў, што гэта [сітуацыя з запазычанасцю] вызначаецца цяжкім фінансавым становішчам,
але, калі шчыра, зараз усім цяжка, і ў «Газпрома» шмат праблем. Таму, на жаль, гэта недастатковае тлумачэнне», — заявіў Мядзведзеў.

Як лічыць кіраўнік «Газпрома», у Беларусі ёсць сродкі для выплаты доўгу. Мілер паведаміў, што аб'ём набытых акцый «Белтрансгаза» на 2,5 млрд. долараў быў накіраваны «на кампенсацыю павышэння цаны на газ».

«Газпром» сёлета поўнасцю аплаціў 50-працэнтную долю «Белтрансгаза», і сёлета быў аплачаны апошні транш у памеры 12,5% на суму 625 млн. долараў», — сказаў Мілер.

11 чэрвеня ў Маскве Лукашэнка правёў сустрэчы з Мядзведзевым і старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра вынікі перамоў нічога не паведамлялася.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць