Грамадства33

Беларусбанк абмежаваў на сваіх картках валютна-абменныя аперацыі

Беларусбанк часова абмежаваў валютна-абменныя аперацыі па банкаўскіх картках. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Абмежаванні набылі моц 29 ліпеня 2026 года і тычацца пераводаў з карткі на картку па рахунках у замежнай валюце — далярах ЗША, еўра, расійскіх рублях і кітайскіх юанях. Яны распаўсюджваюцца на выпадкі, калі валюта пераводу не супадае з валютай рахунку адпраўніка і (або) атрымальніка. Выключэнне зроблена толькі для аперацый з выкарыстаннем беларускіх рублёў.

У сувязі з увядзеннем абмежаванняў часова недаступнымі сталі адпраўка і залічэнне такіх пераводаў у валюце, адрознай ад валюты рахунку, праз інфакіёскі і банкаматы Беларусбанка, сістэму інтэрнэт-банкінгу, афіцыйны сайт банка, сэрвіс «М-Банкінг», анлайн-банк Belarusbank, а таксама праз сэрвісы дыстанцыйнага абслугоўвання іншых банкаў.

У банку адзначылі, што гаворка ідзе менавіта пра часовае абмежаванне. Прычыны яго ўвядзення і магчымыя тэрміны аднаўлення поўнага функцыяналу пакуль не паведамляюцца.

Беларусбанк — найбуйнейшы банк Беларусі. Ён быў створаны ў 1991 годзе, а ў 1995‑м рэарганізаваны пасля зліцця з Ашчадбанкам Беларусі. Дзяржаве належыць 99,95 працэнта статутнага фонду банка. Яго сетка ўключае шэсць абласных упраўленняў, 118 цэнтраў банкаўскіх паслуг і каля 1,2 тысячы пунктаў продажу банкаўскіх прадуктаў.

Каментары3

  • %%
    29.07.2026
    У Беларусі нехта кладзе на карткі вялізарныя сумы у расійскіх RUB, а потым купляе за гэтыя рублі даляры ці еўра. Банкам РБ гэта вельмі шкодзіць.
  • уточните
    29.07.2026
    %%, и кто этот некто ?
  • %%
    29.07.2026
    уточните, :)))

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам8

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам8

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць