Грамадства22

У Вілейцы ўшанавалі памяць забітых саветамі

Каля 20 чалавек з Вілейкі і Мінску ўзялі ўдзел ў акцыі ля в. Касута Вілейскага раёну, дзе ў чэрвені 1941 былі расстраляныя вязні вілейскай турмы. У 1994 годзе тут былі ўсталяваныя злучаныя гарызантальнай перамычкай каталіцкі і праваслаўны крыжы. У 2007 годзе грамадскасцю былі ўсталяваныя новыя крыжы замест спарахнелых старых.

Мерапрыемствы ў гэтым месцы ладзяцца штогод.

Ля крыжоў айцец Ігар правёў набажэнства. Аляксей Сюдак, рэдактар выдання «Волат», апавёў пра месцы расстрэлаў на «дарозе смерці Вілейка-Барысаў», па якой гналі вязняў вілейскай турмы ў 1941 годзе. Выступілі паэт Уладзімір Содаль і кіраўнік секцыі «Мемарыял» Вячаслаў Сіўчык.

Ля крыжоў быў усталяваны стэнд з інфармацыяй пра расстрэлы вязняў і пра статус гэтага мемарыяла.

Потым усе скіраваліся на «Лясныя» могілкі ў Вілейцы, дзе перапахаваныя вязні вілейскай турмы, парэшткі якіх былі знойдзеныя ў 1994 годзе. Ля валуна ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.

Апошнім пунктам, дзе прысутныя на мерапрыемстве ўсклалі кветкі, было месца ля в. Красны Беражок. Там у 1950 годзе быў расстраляны стваральнік моладзевага антыбальшавіцкага падполля Расціслаў Лапіцкі. На гэтым месцы грамадскасць Вілейкі ў 2008 годзе ўсталявала памятны валун, які пазней знішчылі ўлады. Потым грамадскія актывісты ўсталёўвалі там крыжы, якія таксама знішчаліся.

Арганізатарамі выступілі Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў, секцыя «Мемарыял» Таварыства аховы помнікаў, гістарычна-краязнаўчае выданне «Волат», Вілейская суполка Партыі БНФ.

Фота — Дзяніс Канецкі і Аляксей Сюдак


Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве3

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць