Грамадства11

Беларускія школы ўжо хутка пяройдуць на электронныя дзённікі

З 1 студзеня ва ўсіх навучальных установах Беларусі плануюць увесці электронныя дзённікі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык, піша «Смартрэс».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, да поўнага пераходу сістэмы ўжо падрыхтаваліся арганізацыйна і тэхнічна. Пакуль электронныя дзённікі ў эксперыментальным рэжыме выкарыстоўваюць прыкладна ў 300 школах. Гэта неабходна, каб праверыць працу платформы пры штодзённай нагрузцы, наладзіць рэзервовае капіяванне і пераканацца ў яе надзейнасці.

Што будзе з папяровымі дзённікамі, пакуль канчаткова не вырашана. Пасля таго як электронная сістэма запрацуе паўнавартасна, Міністэрства адукацыі вызначыць, ці трэба адмаўляцца ад паперы.

Абрамчык таксама адзначыў, што адміністрацыя школы можа размеркаваць паміж настаўнікамі абавязкі па вядзенні электронных дзённікаў, прадугледзеўшы за гэта адпаведную аплату, прэмію або надбаўку.

Што тычыцца выкарыстання гаджэтаў на ўроках, то гэта не забаронена. Па ўзгадненні з настаўнікам вучні могуць карыстацца планшэтамі з электроннымі падручнікамі або смартфонамі.

Каментары1

  • Нядзеля
    25.08.2026
    Колькі гадоў прайшло, а дні тыдня адлічваю, як дзённіку было.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»21

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар58

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»21

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць