Эканоміка22

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку 2 верасня — самога Лукашэнку, як і звычайна па серадах, не паказвалі, — заявіў, што беларускі экспарт сутыкаецца з праблемамі, у першую чаргу ў сферы лагістыкі.

Аляксандр Турчын

Па словах Турчына, эканамічная сітуацыя ў краіне ў цэлым застаецца станоўчай: за сем месяцаў назіраецца рост ВУП, а большасць галін выйшла на станоўчую дынаміку. Аднак становішча ў розных галінах і на асобных прадпрыемствах істотна адрозніваецца.

Сярод асноўных цяжкасцяў прэм’ер назваў праблемы з дастаўкай экспартных грузаў. Змены ў міжнароднай сітуацыі ўплываюць на беларускіх вытворцаў і прымушаюць шукаць альтэрнатыўныя маршруты для паставак за мяжу.

Нягледзячы на гэтыя праблемы, Турчын заявіў, што ўрад захоўвае асцярожны аптымізм і разлічвае на працяг станоўчых эканамічных тэндэнцый да канца гэтага года і ў пачатку наступнага.

Каментары2

  • Эканаміст
    02.09.2026
    Праблемы ў сферы лагістыкі даволі нядрэнна вырашае кантрабанда.
  • Янка
    02.09.2026
    Калі ў словах прэм'ера кріаны з допісу на афіцыйным канале ўрада няма ніводнай лічбы (не тое каб абсалютнай, але нават і адноснай) - гэта сведчыць толькі аб тым, што нічога станоўчага ён сказаць не мае.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера15

У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca1

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай25

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць