Грамадства1414

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча

Вядоўца ранішняга шоу «Обычное утро» Канстанцін Каверын у новым выпуску ТОКу расказаў, адкуль узяўся яго псеўданім, хто яго прыдумаў і ці падабаецца ён самому Канстанціну.

Канстанцін Каверын. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Падчас размовы з вядоўцам «Обычного утра» Настасся Роўда звярнула ўвагу, што Каверын — не сапраўднае ягонае прозвішча, і пацікавілася абставінамі, пры якіх Канстанцін Місуна стаў Каверыным.

«Гэта не я вырашыў. Гэта было вырашана на радыё «Юністар» Ігарам Сукманавым, нашым цудоўным тагачасным праграмным дырэктарам», — расказаў Каверын.

Паводле слоў Канстанціна, кінакрытык і шматгадовы праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» адыграў «велізарную ролю» ў яго жыцці.

Як згадвае Канстанцін, Сукманаў прыдумаў для яго псеўданім перад першым выхадам маладога вядоўцы ў эфір на «Юністар».

«Ён сказаў, што [Місуна] не пойдзе, не пасуе, трэба нешта такое прыдумаць. Ён узяў і прыдумаў. Чамусьці Каверын. Усе радасна папляскалі і сказалі: «Так-так, вось ён Каверын».

На пытанне Настассі, ці спадабаўся яму новы псеўданім, Канстанцін адказаў, што не.

«Але ты права голасу не меў?» — удакладніла з усмешкай вядоўца.

«Так, там было цяжкавата з гэтым», — адказаў Канстанцін.

Пры гэтым, як прызнаўся вядоўца, сапраўднае прозвішча яму таксама не падабаецца.

«Наогул жыць Канстанцінам Місунам вельмі няпроста, я табе скажу. Мне не падабаюцца ні маё імя, ні прозвішча», — заўважыў Канстанцін.

Ён дадаў, што збоку розніца паміж прозвішчамі можа падавацца неістотнай:

«Вам жа гэтага не зразумець. (…) Вам збоку ўсё роўна: Каверын, Місуна… Ну ёсць нейкі — і ёсць. Мне не падабаецца. Я б лепш быў Грынбергам. Так, мне падабаецца прозвішча Грынберг. Не ведаю чым».

(«Місуна» — беларускае прозвішча балта-славянскага паходжання, частае на беларускім Паазер'і, ад імені ўласнага Міхась — у даўніну яго скарачалі, ласкава ці нефармальна, гутаркова, да Місь, Місюня, Місуна. Літоўскі варыянт таго ж прозвішча — Місунас, Місюнас. Параўнайце з іншымі падобнымі прозвішчамі з беларуска-літоўскага памежжа: Аляксюн, Шакун, Петрашун, Аляксюнас, Петрашунец, Пятрашунас — НН.)

Каментары14

  • Барадзед
    06.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ладзік
    06.09.2026
    Зноў комплекс нацыянальнай непаўнавартасьці... Сумна
  • Воўна
    06.09.2026
    Місуна - шляхетная літвінскае прозвішча. Канстанцін- гучнае мужнае імя. Косця - ты сапраўдны, тамушта не хаваеш эмоцыі. Вашая перадача “Звычайная раніца” - гэта глыток свежага паветра з раніцы. Заставайся самім сабой. Красуню абдымі!

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць