Каханне і сэкс6666

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Танцорка і кантэнт-крэатарка Кацярына Лёўкіна родам з Магілёўшчыны, але цяпер жыве ў Грузіі. Нядаўна яна вырашыла паспрабаваць разабрацца з пытаннем самотнасці і прыдумала чэлендж: схадзіць з мужчынамі на 40 спатканняў.

Кацярына Лёўкіна і яе гадаванец — сабака Фуфа. Фота: інстаграм @katti_levkina

«Мне 36 гадоў і я вырашыла схадзіць на 40 першых спатканняў. Без інтыму і без чаканняў. Натхніў мяне на гэта фільм «40 спатканняў, 40 начэй». Мне стала цікава, ці змагу я ўвогуле пазнаёміцца з сарака незнаёмымі людзьмі і што адбываецца не ў рамантычнай камедыі, а ў рэальным жыцці?»

Праўда, ужо на паўдарозе Кацярына адзначыла, што сама ідэя, відаць, была няўдалай. Што ж так засмуціла дзяўчыну?

Пра свой досвед яна шчыра расказвае ў інстаграм-блогу.

Першыя некалькі дзён ліставання з мужчынамі ў дадатках для знаёмстваў, інстаграме і трэдсах увогуле не прывялі Кацярыну да рэальнага спаткання.

«Затое былі прапановы прысесці мне на твар і пабачыць мяне «ў яго дома ў чырвонай сукенцы». Большасць мужчын адразу імкнуліся ўдакладніць, ці будзе ў нас з імі сэкс. Алё, я клічу павячэраць разам, паразмаўляць — гэта што, так складана? Я павінна адразу рассунуць ногі? Мужчыны баяцца страціць грошы, у іх страх, што я развяду іх на салату?»

Калі ў Каці ўсё ж удалося дамовіцца на сустрэчу, мужчына зліўся з яе за пару гадзін да прызначанага часу, папрасіўшы перанесці ўсё на наступны дзень.

«А я паспела дарэмна памыць галаву, парушыўшы графік мыцця», — скардзіцца Кацярына. Яна дала гэтаму мэтчу другі шанец, але ён не прыйшоў на спатканне і тады. 

«Гэта было ў разы складаней, чым я думала».

Яшчэ два патэнцыйныя кавалеры адразу паказалі сябе «рэд сцягамі», бо адмаўляліся казаць, чым яны займаюцца.

«Яны казалі мне, што гэта не важная інфармацыя для першага спаткання. А што мы тады на ім робім, калі не знаёмімся? Я ўжо не ў тых гадах, каб разгадваць загадкі. І сама не імкнуся быць загадкай».

Яшчэ адно спатканне Кацярына адмяніла сама, бо перад ім хлопец нечакана пачаў задаваць ёй дзіўныя пытанні і дыктаваць інструкцыі.

«На пытанне, які ў мяне рост, я напісала, што 172 і ён сказаў: «Тады давай без абцасаў». Ён ужо загадзя пачаў мяне пад сябе падладжваць».

«Калі наступным разам захочаце запытаць у мяне, чаму я самотная, пераглядзіце мае відэа з чэленджу «40 спатканняў», — не хавае злосці і расчаравання беларуска. Але пакуль не страчвае надзеі, што можа хаця б давесці эксперымент да канца.

Каментары66

  • Вынік такі
    12.09.2026
    Не трэба глядзець кіно, тамака у́сё навыдумана, у реальным жыцці у́сё кардынальна інакш
  • Слишком красивая
    12.09.2026
    Не знаю где такая девушка найдет себе достойную пару, свободные мужчины в этом возрасте сплошной неликвид, особенно и русскоязычные. Только если европейца найти. Но они, конечно, угощать не будут.
  • Iгарка
    12.09.2026
    Как там пел Меладзе?"Принцев мало,и на всех их не хватает..."

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

У Латвіі выйшаў новы іміграцыйны закон, які пастрожвае ўмовы для беларусаў15

Эрдаган заклікаў пазбавіць пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН права вета. І ўвогуле скасаваць пастаяннае членства6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Чым небяспечныя паркавыя вавёркі і як не заразіцца ад іх хваробамі1

Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем3

Беларусы масава скардзяцца на актывізацыю лясных крывасмокаў. І гэта не кляшчы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць