Грамадства2929

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў

На Форуме Астрожскіх у Кіеве прэзентавалі вынікі новага даследавання пра ўкраінска-беларускія адносіны.

Акцыя салідарнасці з удзелам беларусаў супраць вайны. Вільня, 24 лютага 2024 года. Фота: «Наша Ніва»

Яго правёў Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» пры падтрымцы Нямецкага фонду Маршала ЗША (GMF) і ЕС. Збор звестак ва Украіне адбываўся ў супрацоўніцтве з даследчай кампаніяй Info Sapiens.

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да беларусаў. 44,5% адказалі, што пазітыўна, 36,1% — негатыўна, астатнія вагаліся з адказам. Пры гэтым, калі параўнаць з апытаннямі 2022, 2023 і 2025 гадоў, стаўленне палепшала. 

Разам з тым амаль палова апытаных (49,5%) адзначыла, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне стаўленне да беларусаў пагоршала (для 47,1% стаўленне не змянілася). Пагаршэнне найперш тлумачаць вайсковай і палітычнай падтрымкай Расіі з боку Беларусі, бяздзейнасцю і маўчаннем беларусаў.

На пытанне, ці лічаць яны Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі, 75,9% адказалі, што не ці хутчэй не.

Святлану Ціханоўскую ведаюць 58,9% апытаных украінцаў. У 2022‑м было болей — 76,5%.

58,7% апытаных адказалі, што чулі пра Полк Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў.

Украінцаў таксама спыталі, хто павінен несці адказнасць за ўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Большасць (54,4%) лічыць, што беларуская дзяржава і ўлада. Яшчэ 28,6% — што і дзяржава, і грамадства. 8,2% адказалі, што ніхто, бо беларусы не вінаватыя, не бяруць удзелу. 2,6% лічаць, што адказнасць павінна несці беларускае грамадства.

Гаворачы пра мірныя перамовы, 75,1% выказваецца супраць таго, каб Беларусь дапускалі да перамоў. 13,8% лічаць, што Беларусь можа быць пасярэднікам, а 3,6% — паўнавартасным удзельнікам. Астатнім было складана адказаць.

Жорсткую рыторыку да Лукашэнкі, якой апошнім часам прытрымліваюцца ўкраінскія ўлады, так ці інакш падтрымлівае 77,7% апытаных украінцаў. А наладжванне адносін з дэмакратычнымі сіламі Беларусі падтрымлівае 67,4%.

Каментары29

  • 47854
    19.09.2026
    Чэхі ўжо амаль забылі, што Пражскую вясну 1968 года давілі сярод іншага і польскія танкі і польскія жаўнеры. І ўкраінцы, спадзяюся, з часам пра саўдзел РБ у гэтай ганебнай авантуры будуць узгадваць усё меньш.
  • Не зусім добрае параўнанне
    19.09.2026
    47854, беларускіх танкаў і войскаў на Ўкраіне, калі што, не было
  • Сустрэчнае пытанне
    19.09.2026
    Ці павінны украінцы несці адказнасць за вайну ў Малдове?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць