Эканоміка

На «Белшыне» пачнуць выпускаць шыны для электракараў

На ААТ «Белшына» распрацоўваюць новыя шыны для электрамабіляў. Прадпрыемства плануе запусціць іх у серыйную вытворчасць да лютага 2027 года. Пра гэта sb.by паведаміў дырэктар завода масавых шын Юрый Русецкі.

Фота: sb.by

Паводле слоў Русецкага, прадпрыемства пастаянна ўдасканальвае канструкцыйныя характарыстыкі сваёй прадукцыі. Цяпер спецыялісты працуюць над шынай для электрамабіляў, пры распрацоўцы якой неабходна забяспечыць шэраг вызначаных канструкцыйных параметраў.

Плануецца выпускаць шыны дыяметрам 19 і 20 цаляў. Звычайна распрацоўка новай мадэлі і падрыхтоўка яе да серыйнай вытворчасці займаюць каля паўгода. Таму на прадпрыемстве разлічваюць да лютага 2027 года асвоіць вытворчасць новых шын і запусціць іх у серыю. Для «Белшыны» гэта будзе новым напрамкам, а вынік залежыць ад працы канструктараў.

Юрый Русецкі таксама паведаміў, што за апошнія дзесяць гадоў прадпрыемства асвоіла выпуск больш чым 60 новых мадэляў шын для легкавога і грузавога транспарту.

Цяпер «Белшына» выпускае больш за 200 тыпамадэляў шын, з якіх 120 прызначаныя для легкавых аўтамабіляў. На прадпрыемстве працуе 1540 чалавек, вытворчасць вядзецца кругласутачна.

Доля «Белшыны» на ўнутраным рынку за апошнія гады таксама вырасла. Калі раней яна не перавышала 25%, то цяпер, паводле слоў дырэктара завода, наблізілася да 50%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць