Культура1818

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»

«Аляксандр Рыгоравіч абапёрся на фартэпіяна, як оперны спявак», — падзяліўся мэтр беларускай эстрады.

Спявак Аляксандр Саладуха распавёў у эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь», як Аляксандр Лукашэнка праспяваў разам з ім песню яго культавую песню «Чужая мілая», піша беларуская «Камсамолка». 

Вядомы сваім асаблівым стаўленнем да дат і лічбаў спявак назваў дакладную дату незвычайнага дуэта — 30 верасня 1995 года. На банкеце пасля дабрачыннага канцэрта ў Мінскім тэатры музычнай камедыі прысутнічаў і Лукашэнка.

«Раптам нечакана Аляксандр Рыгоравіч кажа: «Саша, спявай візітоўку», — успамінае Саладуха, удакладняючы, што гаворка ішла пра песню «Чужая мілая». — Я крыху разгубіўся, гітары няма, а Алег Елісеенкаў (кампазітар і спявак, блізкі сябар Саладухі) з жонкай паказваюць мне вачыма на фартэпіяна, якое стаяла ў куце гэтай залы. Я кажу: няма праблем».

Калі артыст сеў за фартэпіяна «Беларусь» і адкрыў вечка над клавішамі, да яго падышоў Лукашэнка.

«Аляксандр Рыгоравіч стаў, абапёрся локцем на фартэпіяна, як оперны спявак. Там — грабавая цішыня. Члены ўрада, артысты, паэты, кампазітары. Я пачаў, прыпеў Аляксандр Рыгоравіч пачаў спяваць разам са мной, — падзяліўся ўспамінамі Саладуха. — Выканалі мы гэтую песню разам, вярнуліся да стала, і Аляксандр Рыгоравіч падняў келіх, сказаў словы: «Цяпер мне зразумела, хто павінен прадстаўляць нашу краіну далёка за яе межамі: за цябе, за твой голас, за твой талент».

Каментары18

  • Намасце
    28.09.2026
    Далёка за межамі МКАД. Кіламетраў 100-200-300.
  • самы чэсны
    28.09.2026
    зноў падмануў: ніколі Саладуха так і не прадставіў Беларусь далёка за яе межамі, нават на варожае Еўрабачанне не адправілі. Go spin the goose :D
  • цыкада
    28.09.2026
    в какой еще стране мира билеты на концерты таких талантов по разнарядке втюхивают

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць