Грамадства22

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў

Ад 2021 года ён працаваў першым намеснікам міністра інфармацыі.

Новым кіраўніком лукашэнкаўскага аналітычнага цэнтра — Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў стаў былы ідэолаг Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

Андрэй Кунцэвіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў Бялынічах. Скончыў журфак БДУ. Вярнуўся ў Бялынічы, працаваў загадчыкам аддзела лістоў бялыніцкай раёнай газеты «Зара над Друццю», пасля — рэдактарам гэтай газеты.

Потым скончыў Акадэмію кіравання. Займаў шэраг ідэалагічных пасад. Са студзеня 2017 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 2019—2021 гадах — працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі, дзе каардынаваў ідэалагічную працу, працу са СМІ і грамадскімі арганізацыямі. З красавіка 2021 года быў першым намеснікам міністра інфармацыі.

Каментары2

  • Куня
    28.09.2026
    Гэта ціхі баранчык. Ад яго карысці нікому.
  • Итого
    28.09.2026
    Классная "работа", пришел поспал, посмотрел интернет, поиграл в компьютерные игры, после 15.00 домой. Зарплата от 5.000 лукарублей, и ничего не надо делать!)))

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА7

Бараўляны засталіся без вады. Спачатку знікла святло, а цяпер з кранаў цячэ штосьці дзіўнае4

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА25

Швейцарцы на рэферэндуме адкінулі ідэю пра недапушчальнасць санкцый супраць Расіі5

Ціханоўская паказала, як трэніруецца ў трэнажорцы ВІДЭА45

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

Мінскі дызайнер стварыў самы беларускі пухавік — з сена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць