Эканоміка66

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі

Пра гэта стала вядома па выніках чарговага пасяджэння назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій, што прайшло 28 верасня, піша Office Life.

Як удакладніў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, галоўнай тэмай пасяджэння стаў пачатак працы і рэгістрацыя першых у айчыннай гісторыі крыптабанкаў. Паводле яго слоў, больш за паўгода вялася актыўная нарматворчая работа. У выніку зарэгістравалі адразу два крыптабанкі.

Кіраўніца Парка высокіх тэхналогій Ганна Рабава адзначыла, што спачатку такія кампаніі з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ, а затым яны праходзяць адпаведную акрэдытацыю ў Нацыянальным банку.

У сярэдзіне верасня стала вядома, што ўжо гэтай восенню ў Беларусі можа з'явіцца першы крыптабанк. Пра гэта расказваў сузаснавальнік кампаніі WhiteBird Сяргей Чэрачэнь, які ў 2020 годзе быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Тады ён пацвердзіў, што гэтая кампанія плануе першай запусціць крыптабанк у Беларусі.

WhiteBird яшчэ 19 студзеня накіравала ліст у Нацбанк і Парк высокіх тэхналогій аб гатоўнасці ўдзельнічаць у праектах па стварэнні крыптабанкаў у Беларусі. Але, паводле яго слоў, такія планы ёсць яшчэ як мінімум у сямі каманд.

Каментары6

  • Дробны лавачнік
    28.09.2026
    Ах ты ж божа, гэты дробны лавачнік адкрые банк :).

    Ну як банк? Банку. Са згушчонкаю адкрыць можа, гэта вось дакладна. А пра крыптавалюты банк...
  • Беларус
    28.09.2026
    Indrid Cold, не вярзіце лухты, крыптабанкі працуюць у многіх краінах-партнэрах ЗША. Калі ў вас у Польшчы такіх банкаў няма, то гэта не значыць, што іх нідзе няма ці гэта нелегальна.
  • Wef cbdc
    28.09.2026
    Indrid Cold, гугли. Потом луку на сайте wef найди, потом trump

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць