У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»
Мясцовыя жыхары паведамлялі пра пралёт дронаў ва ўсіх раёнах горада, а таксама абураліся, што паветраную трывогу не абвясцілі.

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі. Пажар бачны ў напрамку Валгаградскага НПЗ і завода «Каўстык» — што менавіта загарэлася, вызначыць па наяўных відэа немагчыма.
Мясцовыя жыхары паведамлялі пра пралёт дронаў ва ўсіх раёнах горада, а таксама абураліся, што паветраную трывогу не абвясцілі.
«Каўстык» — адно з вядучых хімічных прадпрыемстваў рэгіёна, выпускае прадукцыю падвойнага прызначэння для ВПК РФ.
Валгаградскі НПЗ належыць «Лукойлу» і перапрацоўвае каля 15 млн тон нафты ў год — гэта прыкладна 5% усёй перапрацоўкі нафты ў Расіі, паведамляе РБК-Украіна.
Каментары