Здарэнні1010

Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары

Марыя Цярэшына даследуе павукоў.

Марыя Цярэшына. Фота: Broccoli Vlog / YouTube

Акруговы суд Тайбэя 30 верасня 2026 года разгледзеў апеляцыю 27‑гадовай грамадзянкі Беларусі Марыі Цярэшынай па справе аб п'яным кіраванні.

Марыя Цярэшына — біёлаг-арахнолаг. Яна атрымала вышэйшую адукацыю ў Польшчы, а пасля пераехала ў Тайвань вучыцца ў вядомага даследчыка павукоў і займацца выкарыстаннем павуціння ў медыцыне. У навуковых публікацыях яна пазначаная як супрацоўніца Унівэрсітэта Тунхай у Тайчжуне.

Паводле матэрыялаў справы, у ноч на 26 красавіка 2025 года беларуска выпівала ў адкрытым бары ў парку Юаньшань у тайбэйскім раёне Чжуншань. Пасля гэтага яна села на скутар і паехала па тратуары. Каля 2:50 ночы яе спыніла паліцыя. Сама Цярэшына на допыце паказала, што ехала з мізернай хуткасцю — каля 3 км/г.

Тэст паказаў у яе 0,30 мг алкаголю на літр выдыхнутага паветра. А на Тайвані з гэтым строга — крымінальная адказнасць надыходзіць ад 0,25 мг/л.

У судзе Цярэшына прызнала віну. 18 лістапада 2025 года суд першай інстанцыі прызначыў ёй два месяцы зняволення з магчымасцю замяніць іх штрафам. Пры гэтым суд вырашыў не высылаць яе з краіны. Ён улічыў, што яна жыве і працуе на Тайвані легальна, раней правапарушэнняў не мела, а сам выпадак назваў «неразважлівым учынкам», які не сведчыць пра небяспеку для грамадства.

Беларуска абскардзіла толькі памер пакарання і прасіла аб умоўным тэрміне. Апеляцыйная калегія вырашыла, што першая інстанцыя прызначыла пакаранне правільна, і скаргу адхіліла. Аднак суд адтэрмінаваў выкананне пакарання на два гады.

Умова такая: на працягу паўгода пасля таго, як прысуд уступіць у сілу, яна павінна заплаціць каля $1570. Калі беларуска не заплаціць, пракурор можа папрасіць суд адмяніць умоўны тэрмін.

Каментары10

  • Зусім няма працы ў людзей
    04.10.2026
    Мой сябра пазаўчора атрымаў штраф за паркоўку ў неналежным месцы. Прашу тэрмінова выслаць журналіста і напісаць аб гэтым матэрыял
  • М.В.
    04.10.2026
    Я таксама піў іхную гарэлку з павукамі і скарпіёнамі.
    Але за стырно апасля не лез.
  • (°_°)
    04.10.2026
    Учёная - и пьяная езда. Как это по-нашему...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі13

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі13

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць