Свет66

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Беларуса затрымалі за «крадзеж з ужываннем гвалту». Ён сцвярджаў, што ён ні пры чым: раней служыў у міліцыі і не мае судзімасцяў. Але гэтыя аргументы не дапамаглі яму пазбегнуць высылкі і трохгадовай забароны на ўезд.

Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня 2026 года ў бельгійскім горадзе Пюрс-Сінт-Амандс. Паводле паліцыі, беларуса злавілі на месцы крадзяжу з ужываннем гвалту, то-бок рабавання. Падрабязнасці не паведамляюцца. Яго імя і прозвішча ў апублікаваным судовым рашэнні таксама схаваныя. 

У судзе мужчына выклаў іншую версію падзей. Паводле яго, бутэльку ў краме скраў калега. Сам беларус нібыта пра гэта не ведаў і гвалту не ўжываў. Ён настойваў, што яго затрымалі выпадкова: быў побач і размаўляў на той жа мове, што і знаёмы.

У сваю абарону мужчына таксама спасылаўся на мінулую службу ў беларускай міліцыі. Да скаргі ён прыклаў дакументы, даведку аб адсутнасці судзімасцяў.

Аднак праблемы былога міліцыянта не абмежаваліся абвінавачаннем у крадзяжы. У той жа дзень міграцыйныя ўлады пастанавілі выслаць яго з краіны і забараніць уезд у Шэнгенскую зону на тры гады. Яны палічылі яго паводзіны пагрозай грамадскаму парадку. Таксама аказалася, што на момант затрымання ён не меў дзейнай візы ці дазволу на пражыванне.

Беларус паспрабаваў аспрэчыць гэтыя рашэнні. Але 15 ліпеня суд адхіліў яго аргументы. Высылка і забарона на ўезд засталіся ў сіле. Былому міліцыянту таксама давядзецца аплаціць 502 еўра судовых выдаткаў.

Каментары6

  • Старыя звычкі не паміраюць
    08.10.2026
    - Я - поліцейскі!
    - Да ладна, я сам міліцанер.
  • bosed
    08.10.2026
    [Рэд. Выдалена] просто показал своё истинное "личико" :D

    [Зрэдагавана]
  • Крынж
    08.10.2026
    Калхозны менцяра ен і ў Бельгіі застаецца калхозным ментярай- [Рэд. Выдалена], рабаўніком, гвалтаўніком.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна43

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна43

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць