Здарэнні44

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру

Гродзенская пенсіянерка заявіла ў міліцыю, што з яе кватэры скралі буйную суму. Высветлілася, што яна сама надзейна схавала зберажэнні, але забыла куды.

Пенсіянерка патэлефанавала ў Ленінскі РАУС Гродна і паведаміла пра знікненне грошай. Міліцыянеры прыехалі да яе, агледзелі кватэру і не выявілі прыкмет крадзяжу, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Яны пачалі шукаць зберажэнні. Схованку знайшлі сярод хатніх рэчаў, пасцельнай бялізны і газет. У ёй ляжалі купюры па 50, 100 і 200 рублёў.

Агульную суму знойдзеных грошай міліцыя не назвала.

Каментары4

  • "Карупцыянер Беларусі" (штотыднёвік ДФР)
    08.10.2026
    Афіцэрам стала сорамна, мабыць, што ні рубля не змаглі падкласці у схованку пані.
  • Доктар Дзіўная Свініна ( са скетча "Свінні у космасе" Мапетшоу ),
    08.10.2026
    "Карупцыянер Беларусі" (штотыднёвік ДФР),

    ну не прайшла пані пенсіянерка кастынг на карупцыянерку.

    От гэты пан прайшоў два гады таму

    https://nashaniva.com/345259#startcomments

    і то неяк сціпла выглядае, калі верыць вар'яту-каментару IL 08.10.2026 пад вышэйзгаданым артыкулам 2-х гадовай даўнасці.

    Неяк страшна не за новага ідэалага

    https://nashaniva.com/406302

    а проста так - за сябе.

    Пайду лепей грошы схаваю.
  • Filipp
    08.10.2026
    Гэта нават міла.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай28

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць