Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду
Дзяўчына трапіла ў бальніцу з апёкам пасля таго, як кліент наўмысна перакуліў кіпень.

Мужчына прыехаў у кругласутачны рэстаран хуткага харчавання і замовіў два стаканы чаю. Атрымаўшы напоі, 41‑гадовы дырэктар сталічнай фірмы наўмысна перакуліў іх. Кіпень выліўся на супрацоўніцу, паведамляе сталічная міліцыя.
На апублікаваных кадрах бачна, што здарэнне адбылося каля акна выдачы заказаў аўтамабілістам. Назву рэстарана міліцыя не паведамляе.

18‑гадовую дзяўчыну шпіталізавалі з тэрмічным апёкам.
Паводле міліцыі, мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што доўга чакаў заказ.
Каментары