Свет

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

У самым маштабным пакеце санкцый, які падрыхтаваў Еўрапейскі саюз супраць Расіі, будзе на дзве пазіцыі менш, чым планавалася першапачаткова. Журналіст «Радыё Свабодная Еўропа» Рыкард Ёзвяк паведаміў, што пасля ўмяшання Эстоніі са спісу былі выключаныя адна юрыдычная і адна фізічная асоба. Хто менавіта — не называецца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

«1 кампанія і 1 чалавек былі фактычна выключаныя з першапачатковага праекта па просьбе Эстоніі. Гаворка ідзе пра кампанію, якая пастаўляе рэдказямельныя металы эстонскай Silmet, якая выкарыстоўвае гэты матэрыял для вытворчасці ветравых турбін і г. д. Кампанія шукае альтэрнатыўныя крыніцы паставак», — напісаў Ёзвяк.

Здабычай і перапрацоўкай рэдказямельных металаў у Расіі займаюцца кампаніі, звязаныя з дзяржаўнай карпарацыяй «Расатам», такія як Салікамскі магніевы завод, «Расатам нетры» і іншыя, а таксама шэраг самастойных прадпрыемстваў.

У Асацыяцыю вытворцаў і спажыўцоў рэдкіх і рэдказямельных металаў уваходзяць 17 кампаній (акцыянерных таварыстваў і таварыстваў з абмежаванай адказнасцю), «якія маюць вытворчасць па здабычы і перапрацоўцы [гэтых металаў] і прадукцыі на іх аснове, атрыманні матэрыялаў для іх здабычы, вырабе абсталявання».

7 кастрычніка паслы краін ЕС узгаднілі 22‑гі пакет санкцый. У чорны спіс трапілі 1646 арганізацый і фізічных асоб. Пераважная большасць іх звязана з расійскім ВПК, але 77 чалавек таксама плануецца пакараць за ўдзел у выбарах у Дзяржаўную думу РФ ад акупаваных украінскіх тэрыторый. Такога маштабнага пашырэння спісу яшчэ не было. Новы пакет плануецца канчаткова ўхваліць у панядзелак.

Керстын Лепік, прэс-сакратарка прадстаўніцтва Эстоніі ў Бруселі, пацвердзіла выданню ERR, што адна расійская кампанія і «звязаная з ёй фізічная асоба» былі выключаныя па просьбе Таліна. Паводле слоў Лепік, гэтая кампанія пастаўляе Silmet «матэрыялы, якія маюць стратэгічнае значэнне для еўрапейскіх галін», у тым ліку для вытворчасці электрамабіляў і ветравых турбін, а таксама для «электроннай, аўтамабільнай і авіяцыйнай галін ва ўсім Еўрапейскім саюзе».

Лепік таксама заявіла, што Silmet актыўна шукае альтэрнатыву пастаўкам з Расіі, дадаўшы:

«Эстонія ў наступным годзе перагледзіць пытанне аб уключэнні гэтай расійскай кампаніі і фізічнай асобы ў санкцыйны спіс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў1

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць