Адзін з жыхароў спрабаваў сам патушыць агонь і атрымаў апёкі. Яго шпіталізавалі. Сярод выратаваных і эвакуяваных — дзеці.

Пажар адбыўся раніцай 11 кастрычніка ў дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Бялінскага, паведамляе МНС.
Калі ратавальнікі прыехалі, з акна на восьмым паверсе было відаць адкрытае полымя. У будынку спрацавала галасавое апавяшчэнне пра пажар. Калідор запоўніўся дымам.

З дапамогай ратавальнай маскі супрацоўнікі МНС вывелі ў бяспечнае месца пяць чалавек, у тым ліку дзіця. Яшчэ аднаго жыхара знайшлі ў калідоры: ён атрымаў апёкі, калі спрабаваў самастойна патушыць агонь. Мужчыну эвакуявалі і даставілі ў бальніцу.
Разам з супрацоўнікам інтэрната ратавальнікі таксама эвакуявалі 104 чалавекі, з іх 23 — дзеці.
Пажар патушылі. Яго прычыну высвятляюць.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары